Расея катэгарычна не жадае абмяркоўваць кампэнсацыю Менску за падатковы манэўр
Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка заяўляе, што ўрад Расеі адмовіўся і не жадае пакуль абмяркоўваць кампэнсацыю Менску за падатковы манэўр.
Паводле словаў віцэ-прэмʼера, Масква адмовілася ад абмеркаваньня, не прапануючы альтэрнатыўных варыянтаў.
Пры гэтым віцэ-прэмʼер заявіў, што Беларусь разьлічвала на кампэнсацыю «роўна на элемэнт падатковага манэўру». Гэта значыць, працягнуў ён, пры кошце нафты 60 даляраў за барэль – кампэнсацыя павінна быць каля 310-315 мільёнаў даляраў.
«Учора пасьля размовы з Дзьмітрыем Анатольевічам, нам стала абсалютна зразумелая пазыцыя расейскага ўрада. На жаль, яна не супадае з нашым разуменьнем пытаньня. Наша пазыцыя справядлівая. Можна ўзяць эўразійскія дамовы і прачытаць усе яе пункты. Варункі не павінны пагаршацца, наадварот, павінны стварацца ўмовы для роўнага разьвіцьця», – падкрэсьліў віцэ-прэмʼер.
Ляшэнка таксама адзначыў, што ў пытаньні падатковага манэўру «эмоцыі проста зашкальваюць».
Віцэ-прэм’ер Беларусі Ігар Ляшэнка заяўляе, што ўрад Расеі адмовіўся і не жадае пакуль абмяркоўваць кампэнсацыю Менску за падатковы манэўр. Паводле словаў віцэ-прэмʼера, Масква адмовілася ад абмеркаваньня, не прапануючы альтэрнатыўных варыянтаў.

belsat.eu/эж