Працягваецца перасьлед незалежных журналістаў
Журналісты Вольга Чайчыц і Сяргей Краўчук аштрафаваныя кожны на 40 базавых велічынь (980 рублёў) за дзейнасьць ад імя тэлеканала «Белсат». Пра гэта Чайчыц паведаміла БелаПАН. 14 сьнежня ў судзе Першамайскага раёна Менска разглядаюцца пяць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў, якія асьвятлялі дазволены ўладамі традыцыйны мітынг на Дзяды ва ўрочышчы Курапаты 28 кастрычніка. Журналістаў Вольгу Чайчыц, Сяргея Кавалёва, Любоў Лунёву, Ірыну Арахоўскую і Сяргея Краўчука судзяць па артыкуле 22.9 (ч. 2) КаАП за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Судзьдзя Сьвятлана Чараповіч аштрафавала Чайчыц на 40 базавых велічынь – 980 рублёў. Такім жа штрафам пакарала Краўчука судзьдзя Тацьцяна Ліньнік. Арахоўская і Кавалёў у судзе не прысутнічалі, іх асудзілі завочна.
Для Чайчыц гэта ўжо 13-ты суд у гэтым годзе. Летась яна была аштрафаваная дзевяць разоў, агульная сума штрафаў склала некалькі тысяч даляраў. Яна паведаміла, што разам з Краўчуком будзе абскарджваць рашэньне суда, паколькі ў пратаколах была памылка. «Раней міліцыя заўсёды пісала ў пратаколе »незаконны выраб прадукцыі СМІ», а зараз напісалі «выраб рэпартажу». Тут прымененая няправільная тэрміналёгія, гэта памылка, – сказала журналістка. На яе думку, журналісты будуць спрабаваць абскардзіць прысуд, хоць шанцаў мала.
//www.racyja.com/hramadstva/chargovyya-shtrafy-dlya-nezalezhnykh-zhurna/
Журналісты Вольга Чайчыц і Сяргей Краўчук аштрафаваныя кожны на 40 базавых велічынь (980 рублёў) за дзейнасьць ад імя тэлеканала «Белсат». Пра гэта Чайчыц паведаміла БелаПАН.
14 сьнежня ў судзе Першамайскага раёна Менска разглядаюцца пяць адміністрацыйных спраў супраць журналістаў, якія асьвятлялі дазволены ўладамі традыцыйны мітынг на Дзяды ва ўрочышчы Курапаты 28 кастрычніка.
Журналістаў Вольгу Чайчыц, Сяргея Кавалёва, Любоў Лунёву, Ірыну Арахоўскую і Сяргея Краўчука судзяць па артыкуле 22.9 (ч. 2) КаАП за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Судзьдзя Сьвятлана Чараповіч аштрафавала Чайчыц на 40 базавых велічынь – 980 рублёў. Такім жа штрафам пакарала Краўчука судзьдзя Тацьцяна Ліньнік. Арахоўская і Кавалёў у судзе не прысутнічалі, іх асудзілі завочна.
Для Чайчыц гэта ўжо 13-ты суд у гэтым годзе. Летась яна была аштрафаваная дзевяць разоў, агульная сума штрафаў склала некалькі тысяч даляраў. Яна паведаміла, што разам з Краўчуком будзе абскарджваць рашэньне суда, паколькі ў пратаколах была памылка.
«Раней міліцыя заўсёды пісала ў пратаколе незаконны выраб прадукцыі СМІ», а зараз напісалі «выраб рэпартажу». Тут прымененая няправільная тэрміналёгія, гэта памылка, – сказала журналістка. На яе думку, журналісты будуць спрабаваць абскардзіць прысуд, хоць шанцаў мала.
racyja.com/belapan.by/эж