Logo Polskiego Radia
Print

МЗС Беларусі: Візавай дамове з ЭЗ замінае адна краіна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 13.12.2018 16:09
Пра тое, хто затрымлівае падпісаньне дамовы, прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз не сказаў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jaydeep_/pixabay.com/CC0 Public Domain

МЗС Беларусі: Візавай дамове з ЭЗ замінае адна краіна
Пра тое, хто затрымлівае падпісаньне дамовы, Прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз не сказаў.
13-га сьнежня ў Брусэлі пачалося 6-е пасяджэньне каардынацыйнай групы Беларусь - Эўразьвяз, паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз. Сярод шэрагу тэмаў, якія абмяркоўваюцца, ёсьць і пытаньне аб спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі.
Паводле Анатоля Глаза, Беларусь зацікаўленая ў падпісаньні дамовы аб спрашчэньні візавых працэдур з Эўразьвязам.
„Дзякуючы сур’ёзнай працы мы дамагліся, што беларускія грамадзяне цяпер могуць атрымліваць візы ў краіны Эўразьвязу ня толькі ў візавых цэнтрах, але і ў амбасадах краін ЭЗ, якія знаходзяцца ў Беларусі”, — сказаў Глаз.
Хто затрымлівае падпісаньне дамовы?
Афіцыйны прадстаўнік МЗС Беларусі заявіў, што „перамовы працягваюцца, і толькі адна з 28 краін Эўразьвязу хоча ператварыць гэты працэс у нейкую гульню ў адны вароты”.
„Я хачу сказаць, што калі гэтае пагадненьне будзе падпісанае, то колькасьць візаў, якія будуць выдавацца грамадзянам Беларусі, не павялічыцца, а зьменшыцца за кошт таго, што будзе выдавацца больш шматразовых. І толькі адна краіна з 28 лічыць, што колькасьць візаў, якія будуць выдавацца грамадзянам Беларусі, павялічыцца”.
На пытаньне, якая гэта краіна, ці ня Польшча, Анатоль Глаз ня даў адказу.
Польшча была згаданая невыпадкова — учора на партале TUT.BY надрукавалі інтэрвію з амбасадарам Польшчы ў Беларусі Артурам Міхальскім. У гэтым інтэрвію дыплямат заявіў, што падпісаньне дамовы аб спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі паміж Беларусьсю й Эўразьвязам перашкаджае тое, што беларускі бок не пагаджаецца на павелічэньне штату консульскіх супрацоўнікаў у амбасадах краін Эўразьвязу ў Беларусі.
Павелічэньне штатаў консульскіх аддзелаў, на думку Артура Міхальскага, непазьбежнае, бо прасьцейшыя ўмовы атрыманьня шэнгенскіх візаў прывядуць да павелічэньня колькасьці беларусаў, якія пажадаюць наведаць краіны Эўразьвязу, а значыць, і да павелічэньня працы супрацоўнікаў амбасадаў. У сувязі з гэтым можна нагадаць, што Польшча выдае найбольшую колькасьць шэнгенскіх візаў грамадзянам Беларусі.
Кіраўніца прадстаўніцтва Эўракамісіі ў Беларусі Андрэа Віктарын у кастрычніку заяўляла пра тое, што пагадненьне аб спрашчэньні візавага рэжыму й рэадмісіі паміж Беларусьсю й краінамі Эўразьвязу можа быць падпісанае ўжо сёлета.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт