У Курапатах зноў затрыманьні
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
13.12.2018 09:49
Супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца і Сяргея Аненкава.
Наведвальнікі «Паедзем паядзім»radyjo.net/Беларуская служба Польскага радыё/Эдуард Жолуд
У фэйсбуку абаронца Курапатаў Тацьцяна Севярынец паведамляе, што супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца і Сяргея Аненкава з курапацкай варты. Па ўдакладненай інфармацыі іх вінавацяць па арт. 23.4 КаАП (непадпарадкаваньне законным патрабаваньням супрацоўніка ДАІ).
«Прыехаў таварыш на «Аўдзі», хацеў праехаць у рэстаран, адмаўляўся браць інфармацыю пра рэпрэсіі ва ўрочышчы і выклікаў міліцыю», - распавёў Севярынец БелаПАН.
Затрыманых адвезьлі ў Бараўлянскае аддзяленьне міліцыі Менскага РУУСа.
Пазьней стала вядома, што абодва яны знаходзяцца ў ізалятары УУС Менскага раёна на вуліцы Францыска Скарыны. Меркавана, што суд адбудзецца 13 сьнежня.
Яшчэ аднаго абаронцу Курапат Зьміцера Казакевіча зьбіў аўтамабіль. Яго адправілі ў Бараўлянску лякарню з падазрэньнем на пералом нагі.
Вясна/ав