Logo Polskiego Radia
Print

Першы банк у Беларусі пачаў прадаваць валюту праз Viber

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.12.2018 14:55
Viber-чат дазваляе купляць і прадаваць валюту па канкурэнтных курсах.
https://commons.wikimedia.org/wiki/File:Viber_logo.svg

Банк Масква-Менск першым у Беларусі прапануе купляць і прадаваць валюту праз Viber-чат MMFX. Купляць і прадаваць даляры, эўра і рублі могуць кліенты любога банку наўпрост у мэсэнджэры.

Viber-чат дазваляе купляць і прадаваць валюту па канкурэнтных курсах. Гэта можа зрабіць кожная юрыдычная асоба, ня толькі кліенты Банку Масква-Менск. Акрамя таго, у чаце можна апэратыўна даведацца актуальны курс, параўнаць прапановы розных банкаў і выбраць самыя выгадныя каціроўкі.

Мэханізм працуе наступным чынам: па вайбэр каналу ўдакладняюцца парамэтры зьдзелкі, затым у банк трэба даслаць па электроннай пошце скан падпісанай заяўкі і пералічыць грошы. Як толькі яны паступяць, на рахунак пералічваецца набытая або прададзеная валюта.

telegraf.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт