Ордэн Маці атрымалі 31 беларуска
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        12.12.2018 13:33
                    
                                 
                
                
                    Узнагароду прысуджаюць за нараджэньне й выхаваньне пяці й больш дзяцей. 
                
                
                    
                        
Ордэн маці, Беларусьscreen Youtube
                     
                
                
                
               
                
                         Ордэнам Маці за нараджэньне й выхаваньне пяці і больш дзяцей узнагароджана 31 жанчына з Віцебскай, Гарадзенскай і Магілёўскай абласьцей. Адпаведны ўказ Аляксандар Лукашэнка падпісаў 12 сьнежня.
Узнагародай удастоены прадстаўніцы розных сфэр дзейнасьці, у тым ліку работніцы прадпрыемстваў лёгкай і цяжкой прамысловасьці, аграпрамысловага комплексу і дрэваапрацоўчай галіны, установаў культуры і адукацыі, арганізацыі аховы здароўя, гандлю й хатнія гаспадыні.
У ліку ўзнагароджаных брыгадзір вытворчай брыгады ААТ «Баброва-Агра» Тамара Альшэўская, працаўніца сэктара аховы і абароны інфармацыі ААТ «Мастоўдрэў» Алена Нікіціч, дызайнэр ТАА «Эдэльвейс Дэкор» Алеся Кузьняцова, выкладчык Магілёўскага Дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ірына Лесюкова, вядучы вэтэрынарны ўрач філіяла «Белшына-Агра» ААТ «Белшына» Сьвятлана Раговіч.
БелТА/яс