Logo Polskiego Radia
Print

Бясплатны Wi-Fi зьявіцца ў 2019 годзе на 10 станцыях менскага мэтро

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.12.2018 17:16
У цяперашні час у Менску працуюць больш за 100 кропак доступу Free Wi-Fi Minsk.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Бясплатны Wi-Fi зьявіцца ў 2019 годзе на 10 станцыях менскага мэтро
У цяперашні час у Менску працуюць больш за 100 кропак доступу Free Wi-Fi Minsk.
Доступ да бясплатнага Wi-Fi зьявіцца на 10 станцыях сталічнага мэтрапалітэна ў 2019 годзе, паведаміла кіраўнік аддзела маркетынгу кампаніі „Дзелавая сетка” Эвэліна Рачкоўская.
Напярэдадні ІІ Эўрапейскіх гульняў будуць абсталяваны пункту доступу на шасьці станцыях: „Пятроўшчына”, „Плошча Леніна”, „Уручча”, „Першамайская”, „Няміга”, „Аўтазаводзкая”. Іх падключаць у першую чаргу, ужо вясной 2019-га, паколькі гэтыя станцыі разьмешчаны побач са знакавымі спартыўнымі аб’ектамі: „Аўтазаводзкая” – ля „Чыжоўка-Арэны”, „Плошча Леніна” й „Першамайская” – ля стадыёна „Дынама”, „Няміга” – ля Палаца спорту, „Уручча” – ля аднайменнага спартыўнага комплексу.
Станцыя „Пятроўшчына” мае выхад да Студэнцкай вёсцы, у якой на час Гульняў разьмесьцяць спартсмэнаў зь іншых краін, – патлумачыла Эвеліна Рачкоўская.
Яшчэ чатыры кропкі доступу абсталююць да канца наступнага году на станцыях „Акадэмія навук”, „Плошча Якуба Коласа”, „Маскоўская” й „Каменная Горка”. У цяперашні час у Менску працуюць больш за 100 кропак доступу Free Wi-Fi Minsk. У тым ліку дзве – на „Купалаўскай” і „Кастрычніцкай” (іх падключылі ў жніўні).
minsknews.by/racyja.com/аз

Доступ да бясплатнага Wi-Fi зьявіцца на 10 станцыях сталічнага мэтрапалітэна ў 2019 годзе, паведаміла кіраўнік аддзела маркетынгу кампаніі „Дзелавая сетка” Эвэліна Рачкоўская.

Напярэдадні ІІ Эўрапейскіх гульняў будуць абсталяваны пункту доступу на шасьці станцыях: „Пятроўшчына”, „Плошча Леніна”, „Уручча”, „Першамайская”, „Няміга”, „Аўтазаводзкая”.

Іх падключаць у першую чаргу, ужо вясной 2019-га, паколькі гэтыя станцыі разьмешчаны побач са знакавымі спартыўнымі аб’ектамі:„Аўтазаводзкая” – ля „Чыжоўка-Арэны”, „Плошча Леніна” й „Першамайская” – ля стадыёна „Дынама”, „Няміга” – ля Палаца спорту, „Уручча” – ля аднайменнага спартыўнага комплексу.

Станцыя „Пятроўшчына” мае выхад да Студэнцкай вёсцы, у якой на час Гульняў разьмесьцяць спартсмэнаў зь іншых краін, – патлумачыла Эвеліна Рачкоўская.

Яшчэ чатыры кропкі доступу абсталююць да канца наступнага году на станцыях „Акадэмія навук”, „Плошча Якуба Коласа”, „Маскоўская” й „Каменная Горка”.

У цяперашні час у Менску працуюць больш за 100 кропак доступу Free Wi-Fi Minsk. У тым ліку дзве – на „Купалаўскай” і „Кастрычніцкай” (іх падключылі ў жніўні).

minsknews.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт