Logo Polskiego Radia
Print

Улады Беларусі плянуюць далучыцца да WTO ў 2020 годзе

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 10.12.2018 14:37
Беларусь падала заяўку на сяброўства ў WTO ў 1993 годзе й таго часу вядуцца перамовы па гэтай справе.
Беларусь Photo: Kurious/pixabay.com/CC0 Public DomainБеларусь Photo: Kurious/pixabay.com/CC0 Public DomainPhoto: Kurious/pixabay.com/CC0 Public Domain

Улады Беларусі плянуюць далучыцца да WTO ў 2020 годзе
Беларусь падала заяўку на сяброўства ў WTO ў 1993 годзе й таго часу вядуцца перамовы па гэтай справе.
Беларусь упершыню была прадстаўленая ў Парлямэнцкай канфэрэнцыі па Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі (УГА). На яе штогод зьбіраюцца дэпутаты з краін, якія ўваходзяць у гэтую арганізацыю.
Ад Беларусі на канфэрэнцыі быў старшыня міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Валер Варанецкі.
Канфэрэнцыя прайшла ў Жэнэве, яе арганізатарамі выступілі Міжпарлямэнцкі саюз і Эўрапарлямэнт.
Акрамя дэпутатаў, у канфэрэнцыі ўдзельнічалі кіраўніцтва УГА, Усясьветнага банку, Харчовай арганізацыі ААН, канфэрэнцыі ААН у гандлі й разьвіцьці й шэрагу іншых міжнародных структураў.
„Я праінфармаваў іх пра разьвіцьцё ў Беларусі электроннага гандлю, лічбавай эканомікі, малога й сярэдняга бізнэсу. І папрасіў іх падтрымаць наша імкненьне далучыцца да Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі”, - заявіў Валер Варанецкі.
Каб увайсьці ва УГА, Беларусь мусіць падпісаць адмысловыя пратаколы з краінамі альбо інтэграцыйнымі аб’яднаньнямі. Напрыклад, няма неабходнасьці падпісваць дакумэнты з кожнай краінай, якая ўваходзіць у Эўразьвяз. Тут дастаткова аднаго пратаколу. Са многімі дзяржавамі й структурамі пагадненьні ўжо заключаныя.
„У 2020 годзе штогадовая канфэрэнцыя Ўсясьветнай гандлёвай арганізацыі будзе праходзіць у Казахстане. Наш урад, пра што ўжо заяўляў прэм’ер Сяргей Румас, паставіў за мэту далучыцца там да УГА. На мой погляд, гэта цалкам рэальна”, - сказаў Варанецкі.
Усясьветная гандлёвая арганізацыя (World Trade Organization) — міжнародная арганізацыя, якая дзейнічала з 1947 году як Генэральнае пагадненьне аб тарыфах і гандлі. 1 студзеня 1995 году была пераназваная як Усясьветная гандлёвая арганізацыя з мэтай лібэралізацыі міжнароднага гандлю і рэгуляваньня гандлёва-палітычных стасункаў дзяржаў-чальцоў. УГА адказвае за распрацоўку і ўкараненьне новых гандлёвых пагадненьняў, а таксама сочыць за выкананьнем сябрамі арганізацыі ўсіх падпісаных пагадненьняў.
Цяпер ва УГА ўваходзяць больш за 160 краін. Штаб-кватэра арганізацыі знаходзіцца ў Жэнэве.
Беларусь падала заяўку на сяброўства ў WTO ў 1993 годзе. З таго часу вядуцца перамовы з гэтай арганізацыяй і асобнымі краінамі.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт