У Мінсувязі расказалі, калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карткі
Атрымаць ID-картку можна, калі завяршаецца тэрмін дзеяньня пашпарта й трэба атрымаць новы.
Першы намесьнік міністра сувязі й інфарматызацыі Дзьмітрый Шадко расказаў у эфіры тэлеканала СТБ, калі беларусам пачнуць выдаваць ID-карткі.
„Мы разьлічваем, што ўсе работы будуць выкананы ў 2019 годзе й мы зможам пачаць выдаваць першыя электронныя карткі. Безумоўна, гэта будзе рабіцца на падставе заявы чалавека”, - адзначыў Дзьмітрый Шадко.
Атрымаць ID-картку можна, калі завяршаецца тэрмін дзеяньня пашпарта й трэба атрымаць новы. Іншы варыянт - калі чалавек хоча атрымаць больш зручны электронны пашпарт замест папяровага.
„Тэхнічна выпусьціць і выдаць кожнаму чалавеку гэту картку - даволі сур'ёзныя арганізацыйныя намаганьні. І яны, зразумела, адбудуцца не за дзень і не за два”, - растлумачыў першы намесьнік міністра.
ID-картка будзе носьбітам электроннага лічбавага подпісу. Паводле слоў Дзьмітрыя Шадко, гэта дасьць карыстальнікам ключ да вялікай колькасьці розных лічбавых магчымасьцей.
belta.by/аз