Logo Polskiego Radia
Print

Праезд падаражэў амаль ва ўсіх рэгіёнах Беларусі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 08.12.2018 10:43
Выключэньнем застаецца Менск, дзе талон на праезд у наземным транспарце каштуе 60 капеек, а жэтон у метро – 65 капеек.
Photo: REDioACTIVE/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праезд падаражэў амаль ва ўсіх рэгіёнах Беларусі
Праезд у гарадзкім і прыгарадным пасажырскім транспарце падаражэў ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Апошнімі такое рашэньне прынялі ўлады Магілёўскай вобласьці. Як і па ўсёй краіне, тарыфы вырасьлі там на 5 капеек. Кошт на талёнчык у транспарце звычайных і хуткасных маршрутаў складзе 55 капеек, на экспрэс-маршрутах – 60, а пры набыцьці ў кіроўцы – 65 капеек.
Выключэньнем застаецца Менск, дзе талон на праезд у наземным транспарце каштуе 60 капеек, а жэтон у метро – 65 капеек.
Апошнім разам тарыфы на праезд у транспарце ў рэгіёнах пераглядалі ў кастрычніку мінулага года. Тады кошт аднаго талёнчыка складаў 50 капеек. Першымі тарыфы паднялі транспартнікі Менскай, Гомельскай і Віцебскай абласьцей.
У Менску падвышэньне коштаў на праезд мусяць разгледзіць на пасяджэньні Менгарвыканкама. Разгляд гэтага пытаньня анансаваў 27 лістапада новы кіраўнік горада Анатоль Сівак. Ён адзначыў, што варта «вывучыць абгрунтаванасьць такога кроку».
Паводле зьвестак МАРГ, беларусы на сёньня кампэнсуюць каля 71% выдаткаў на праезд у гарадзкім аўтамабільным транспарце, астатнія выдаткі нясе дзяржава. Прычым у Менску ўзровень кампэнсацыі выдаткаў насельніцтвам складае 62,3%, а ў абласных цэнтрах – 83,1%.

euroradio.fm/finance.tut.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт