Беларусы часьцей труцяцца алькаголем ды гінуць у ДТЗ
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.12.2018 15:11
У 2017 годзе ў Беларусі вырасла колькасьць траўм, атручваньняў ды іншых няшчасных выпадкаў.
facebook.com
Галоўнымі прычынамі сьмяротнасьц беларусаў застаюцца хваробы сыстэмы кровазвароту, наватворы, ды старасьць. У цэлым жа за пяць гадоў сьмяротнасьць ад зьнешніх прычын зьнізілася на 23,4%.
Аднак за 2017 год, беларусы часьцей сталі паміраць у выніку ДТЗ, тапленьня і атручваньня алькаголем.
Структура сьмяротнасьці ад зьнешніх прычын у 2017 годзе была такой: самагубства (24,5%), атручэньні алькаголем (18,8%), падзеньні (12,3%), дарожна-транспартныя траўмы (10,2%), няшчасныя выпадкі, зьвязаныя з агнём, полымем і дымам (6,7%), утапленьні (5,9%), забойства (4,2%), мэханічныя ўдушваньні (4,0%), атручваньні ядавітымі рэчывамі (3,4%).
Рост сьмяротнасьці ў 2017 годзе зарэгістраваны ў выніку ДТЗ – з 761 да 810, тапленьня – з 434 да 468, атручваньняў алькаголем – з 1461 да 1497.
Паводле Tut.by/юл