Logo Polskiego Radia
Print

У Менску пустуюць тысячы дзяржаўных кватэр

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 07.12.2018 13:31
Такі вынік праверкі Камітэтам дзяржкантролю выкарыстаньня дзяржаўнага жыльлёвага фону менскімі ўладамі.
фото: pixabay.com/domena publiczna

Сярод чыноўнікаў пануе «фармалізм і безадказнасьць, якія мяжуюць з безгаспадарчасьцю». Гэтым правяраючыя тлумачаць штогадовы рост пустуючага дзяржжылфонда. На пачатак сакавіка гэтага года яго колькасьць склала 965 жылых памяшканьняў, распавёў беларускім СМІ начальнік упраўленьня кантролю за выкарыстаньнем дзяржаўнай уласнасьці КДК Мікалай Зеньчык.

Больш за ўсё новых кватэр забудоўшчыкі бясплатна перадавалі Мінгарвыканкаму. Іх 553. Сюды павінны былі перасяліць людзей з дамоў пад знос.

Аднак насамрэч, адзначаюць у КДК, патрэбы ў такіх абʼёмах жылплошчы менавіта для гэтай мэты не было: «Нягледзячы на гэта, Мінгарвыканкам не прымаў належных мер, каб выкарыстоўваць кватэры эфэктыўна, напрыклад, для скарачэньня чаргі на паляпшэньне жыльлёвых умоваў».

Крыху больш за траціну пустуючага дзяржжылфонда (32%) – другаснае, арэнднае жыльлё. Такіх кватэр 308. Пры гэтым Жыльлёвы кодэкс жорстка патрабуе засяляць жыльлё цягам аднаго месяца пасьля яго вызваленьня. У Мінску гэтая норма, як бачым, не выконвалася, а асобныя жылплошчы пуставалі больш за 10 гадоў.

За ўтрыманьне пустых жылых мэтраў у горадзе Мінгарвыканкам на працягу 2015 – 2017 сплаціў 1 мільён рублёў.

Паводле «Беларусь сёньня»/Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт