Беларусь заклікае пераасэнсаваць Хэльсынскі працэс
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.12.2018 11:55
Афіцыйны Менск бачыць у гэтым галоўны абʼяднальны праектам для кантынэнта.
Фота: nv-online.info
Пераасэнсаваньне духу і сутнасьці Хэльсынскага працэсу, адаптаванага да новых рэалій, можа стаць галоўным палітычным праектам абʼяднальнага характару для ўсяго кантынэнта. Пра гэтым заявіў міністар замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, выступаючы на 25-м пасяджэньні Савета міністраў АБСЭ ў Мілане.
Беларускія ўлады прапануюць запусьціць у Эўропе новы Хэльсынскі працэс, адаптаваны да новых рэалій, што можа стаць галоўным палітычным праектам абʼяднальнага характару для цэлага кантынэнта.
Ідзецца не пра перагляд дзеючай архітэктуры эўрапейскай бясьпекі. Усё, чаго ўдалося дасягнуць, павінна быць захавана і, пры неабходнасьці, адаптаванае ў сьвятле ўзьнікненьня новых выклікаў, існуючай тэндэнцыі да эскаляцыі напружанасьці, новай гонкі ўзбраеньняў», – падкрэсьліў міністар.
Ён зьвярнуў увагу, што пытаньнем нумар адзін на парадку дня зьяўляецца не пераразьмеркаваньне сфэр уплыву, а выяўленьне і ўзгадненьне інтарэсаў. »Пільнай неабходнасьцю становіцца пошук магчымасьцей выпрацоўкі базавых элемэнтаў гэтага працэсу, нават калі давядзецца пачынаць з экспэртнага ўзроўню з далейшым уключэньнем ключавых зацікаўленых бакоў, – сказаў Уладзімір Макей.
Паводле Белта/юл