Logo Polskiego Radia
Print

У Празе выдадзеная кніга Алеся Бяляцкага па-чэску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.12.2018 14:07
Цікавасьць да беларускага праваабаронцы ў Чэхіі невыпадковая: ён зьяўляецца першым ляўрэатам прэміі В. Гавала.
фота: Вясна

«Запіскі з-за кратаў»: У Празе выдадзеная кніга Алеся Бяляцкага па-чэску
Кніга эсэ і ўспамінаў праваабаронцы і былога палітвязьня Алеся Бяляцкага «Запіскі з-за кратаў» (Zápisky zpoza mříží) выдадзена сёлета на чэскай мове. Цікавасьць да беларускага праваабаронцы ў Чэхіі невыпадковая: Бяляцкі зьяўляецца першым ляўрэатам міжнароднай прэміі Вацлава Гавала па правах чалавека, якой ён быў уганараваны ў 2013 годзе.
Кніга дае ўяўленьне чэскаму чытачу аб міжнародным і беларускім праваабарончых рухах, распавядае пра жорсткія падзеі 2010 года ў Беларусі і зьмяшчае ўспаміны аўтара пра студэнцкія гады. Некаторыя занатоўкі і эсэ, зьмешчаныя ў кнізе, былі створаныя падчас зьняволеньня праваабаронцы ў бабруйскай калёніі за праваабарончую дзейнасьць.
Да выданьня спрычынілася перакладчыца Вераніка Бяльковіч, якая выбрала з ранейшых кніг Бяляцкага «Іртутнае срэбра жыцьця» і «Халоднае крыло радзімы» тэксты, а таксама напісала біяграфію.
У кнігу, якая выйшла ў электронным фармаце, увайшлі такія вядомыя беларускаму чытачу творы Бяляцкага, як «Халоднае крыло над маладымі галовамі», «Аб каранях маёй беларускай ідэнтычнасьці», «Пятнаццаць год «Вясны» як 15 год экстрыму» і іншыя. Усе яны ўтрымліваюць асобныя спасылкі і падрабязныя камэнтарыі пра падзеі і людзей, пра якіх узгадвае аўтар, а таксама шмат ілюстрацый.
Жадаючыя могуць азнаёміцца з кнігай ніжэй.

Жадаючыя могуць азнаёміцца з кнігай тут.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт