WATCH DOCS Belarus '2018 пачынаецца з перадпаказу ўжо ў бліжэйшы чацьвер! Фэстываль адчыніць моцны, эмацыйна насычаны дакумэнтальны фільм, годны асобнага паказу і абмеркаваньня: «Унутраная праца» (ЗША, 2017). Рэжысёры: Jairus McLeary, Gethin Aldous
У цэнтры сюжэту – працэс інтэнсіўнай групавой тэрапіі ў знакамітай турме ўзмоцненага рэжыму Фолс, Каліфорнія. Для зьняволеных, многія з якіх адбываюць пажыцьцёвае зьняволеньне, тэрапія, або т.зв. «праца» – гэта магчымасьць перажыць эмоцыі, недасяжныя ў звычайных умовах турэмнага жыцьця. Некаторыя з удзельнікаў без сумненьняў спрабуюць атрымаць праз яе ўмоўнае вызваленьне. І як паказвае ўжо 17-гадовая практыка, нездарма: пасьля ўдзелу ў гэтай праграме рэабілітацыі з вызваленых у турму не вярнуўся ніхто (для параўнаньня: у Беларусі ўзровень рэцыдываў стабільна трымаецца на 30-35%). У чым сакрэт? Глядач зможа адказаць сам, гледзячы на тое, што адбываецца вачыма трох мужчын-добраахвотнікаў, якія трапілі на гэтую сэсію па абʼяве ў газэтах, якімі кіраваў пошук вострых адчуваньняў і сябе.
«Унутраная праца» – фільм з асаблівай эмацыйнай нагрузкай, які дзівіць кантрастам па-мужчынску жорсткіх і агрэсіўных споведзяў і чалавекалюбствам там, дзе чакаеш яго ўбачыць менш за ўсё.
Пасьля фільма пройдзе дыскусія з запрошанымі экспэртамі на тэмы:
- Як далёкая Беларусь ад практык, праілюстраваных у фільме: і ў пэнітэнцыярнай сыстэме, і грамадзтве ў цэлым. – Хто і як займаецца рэабілітацыяй зьняволеных у Беларусі? – Як гаварыць аб праблемах агрэсіі, гвалту, траўмаў грамадзтва канструктыўна і працуючы на рост псыхалягічнай сталасьці ў грамадзтве?
Уваход на перадпаказ па запрашэньням. На астатнія фільмы, паказ якіх пройдзе з 13 па 16 сьнежня, уваход вольны. Уся патрэбная інфармацыя на старонцы – watchdocs.by.
Фэстываль адчыніць моцны, эмацыйна насычаны дакумэнтальны фільм, годны асобнага паказу і абмеркаваньня: «Унутраная праца» (ЗША, 2017). Рэжысёры: Jairus McLeary, Gethin Aldous
У цэнтры сюжэту – працэс інтэнсіўнай групавой тэрапіі ў знакамітай турме ўзмоцненага рэжыму Фолс, Каліфорнія. Для зьняволеных, многія з якіх адбываюць пажыцьцёвае зьняволеньне, тэрапія, або т.зв. «праца» – гэта магчымасьць перажыць эмоцыі, недасяжныя ў звычайных умовах турэмнага жыцьця. Некаторыя з удзельнікаў без сумненьняў спрабуюць атрымаць праз яе ўмоўнае вызваленьне. І як паказвае ўжо 17-гадовая практыка, нездарма: пасьля ўдзелу ў гэтай праграме рэабілітацыі з вызваленых у турму не вярнуўся ніхто (для параўнаньня: у Беларусі ўзровень рэцыдываў стабільна трымаецца на 30-35%).
У чым сакрэт? Глядач зможа адказаць сам, гледзячы на тое, што адбываецца вачыма трох мужчын-добраахвотнікаў, якія трапілі на гэтую сэсію па абʼяве ў газэтах, якімі кіраваў пошук вострых адчуваньняў і сябе.
«Унутраная праца» – фільм з асаблівай эмацыйнай нагрузкай, які дзівіць кантрастам па-мужчынску жорсткіх і агрэсіўных споведзяў і чалавекалюбствам там, дзе чакаеш яго ўбачыць менш за ўсё.
Пасьля фільма пройдзе дыскусія з запрошанымі экспэртамі на тэмы:- Як далёкая Беларусь ад практык, праілюстраваных у фільме: і ў пэнітэнцыярнай сыстэме, і грамадзтве ў цэлым. – Хто і як займаецца рэабілітацыяй зьняволеных у Беларусі? – Як гаварыць аб праблемах агрэсіі, гвалту, траўмаў грамадзтва канструктыўна і працуючы на рост псыхалягічнай сталасьці ў грамадзтве?
Уваход на перадпаказ па запрашэньням. На астатнія фільмы, паказ якіх пройдзе з 13 па 16 сьнежня, уваход вольны. Уся патрэбная інфармацыя на старонцы – watchdocs.by.
ав/watchdocs.by