Фэстываль польскіх фільмаў «Вісла», у праграме якога стужкі апошніх гадоў, якія заваявалі сэрцы польскай і міжнароднай аўдыторыі на многіх кінафэстывалях, а таксама ў кінапракаце, пачынаецца сёньня і будзе працягвацца да 9 сьнежня ў Менску.
Падрыхтаваны разнастайны жанравы рэпэртуар, у якім ёсьць камэдыі, драмы, а таксама кіно для сямейнага прагляду. На афіцыйным адкрыцьці гледачы ўбачаць фільм «Лепш за ўсіх» Лукаша Панькоўскага. Гэта займальная гісторыя пра забойчы подзьвіг, эфэктныя падзеньні і незвычайную сілу характару, гісторыя, заснаваная на рэальных падзеях з жыцьця Ежы Гурскага, які прабег дыстанцыю чэмпіянату сьвету па трыятлоне, усталяваўшы пры гэтым новы сусьветны рэкорд. Гэта дасягненьне было б немагчымым, калі б не падзеі з яго асабістага жыцьця, дзякуючы якім ён цалкам зьмяніў свой лёс.
Лёгкая рамантычная камэдыя «Плянэта сінглаў» Міці Окорна – фільм пра каханьне ў ХХI стагодзьдзі. Стужка «Жаданьне жыць» Мацея Пяпшыцы распавядае пра барацьбу з непераадольнымі абставінамі. Гэта кранальная, поўная аптымізму і гумару гісторыя Матэвуша, які пакутуе на дзіцячы цэрэбральны параліч.
Закрывае фэстываль фільм для сямейнага прагляду «За сінімі дзьвярыма» Марыюша Палея. Стужка запрашае гледачоў у незвычайнае падарожжа, у сьвет, дзе можна знайсьці ўсё, што любяць дзеці: цікавых герояў, загадкавых пачвар і новых сяброў у выглядзе чарадзейных, маляўнічых птушак.
Усе фільмы будуць паказаны ў сталічным кінатэатры «Цэнтральны», уваход 6-9 сьнежня бясплатны.

паводле БелТА/ав