Новы кіраўнік Банка разьвіцьця прапануе прадаваць сухое малако ў Кенію
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.12.2018 16:15
Андрэй Жышкевіч: Для Беларусі гэта магчымасьць выйсьці на вялікі рынак.
pixabay.com/Public Domain CC0
Падчас прызначэньня Андрэя Жышкевіча кіраўніком Банка разьвіцьця гаворка, у тым ліку, ішла аб магчымым фінансаваньні пэрспэктыўных праектаў па разьвіцьці гандлю з краінамі Афрыканскага кантынэнта. Адзін з іх – арганізацыя паставак сухога малака ў Кенію.
Сутнасьць у тым, каб даць кенійскаму бізнэсу магчымасьць інвэставаць у якое-небудзь беларускае сельскагаспадарчае прадпрыемства, каб затым арганізаваць экспартныя пастаўкі вырабленай на ім прадукцыі. «Для Беларусі гэта магчымасьць выйсьці на вялікі рынак, які, даведаўшыся якасьць нашай прадукцыі, дазволіць і ўсім астатнім прадпрыемствам сельскай гаспадаркі разьлічваць на продажы», – адзначыў Андрэй Жышкевіч.
belta.by/яс