«Народная воля» абвясьціла краўдфандынг
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.12.2018 16:07
Мэта - падпіска на газэту сельскіх, раённых і абласных бібліятэк.
pixabay.com/Public Domain CC0
Рэдакцыя «Народнай Волі» прапанавала падпісаць на сваю газэту ўсе сельскія, раённыя і абласныя бібліятэкі, а гэта каля 600 адзінак. Па прыкладных падліках, на акцыю спатрэбіцца не менш за 30 тысяч рублёў (падпіска на паўгодзьдзе для індывідуальнага падпісчыка каштуе 43 рублі, ведамасная крыху больш за 50 рублёў).
Каб сабраць гэтыя грошы, «Народная воля» абвясьціла краўдфандынг на «Талацэ». У выданьні мяркуюць, што не ўсе жыхары Беларусі маюць сродкі, каб выпісаць газэту, асабліва гэта тычыцца рэгіёнаў. А газэту можна чытаць у бібліятэцы.
nn.by/яс