На Шклоўшчыне распрацоўваецца маршрут, зьвязаны з жыцьцём Лукашэнкі
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
04.12.2018 15:59
Маршрут «Малая радзіма» існуе ў Шклове ўжо нейкі час, але цяпер ён удасканальваецца й пашыраецца.
www.pixaby.com
У аддзеле ідэалягічнай работы, культуры й па справах моладзі райвыканкама адзначаюць, што колькасьць тых, хто жадае паглядзець, дзе прайшло дзяцінства, юнацтва й пачатак працоўнай дзейнасьці кіраўніка краіны, расьце. Не спыняецца паломніцтва да Трафімавай крыніцы, якую добраўпарадкаваў яшчэ дзед Лукашэнкі. У дзень там бывае некалькі дзясяткаў чалавек, акрамя афіцыйных дэлегацый часьцей за ўсё з Расеі.
«Маршрут будзе пачынацца са Шклова – гісторыка-краязнаўчага музэя, дзе ёсьць выстаўка, прысьвечаная дзейнасьці Лукашэнкі. Потым экскурсіі наведваюць шклоўскую школу № 1, дзе Аляксандр Рыгоравіч пэўны час узначальваў камсамольскую пярвічку й дзе пасьля вучыліся двое яго сыноў. Затым Александрыя – радзіма прэзыдэнта, і школа, дзе ён вучыўся. Дом, дзе жыў маленькі Лукашэнка, не захаваўся. І – Трафімава крыніца, якая побач з аграгарадком», – расказала Алеся Купцова, начальнік аддзела ідэалягічнай работы, культуры і па справах моладзі Шклоўскага райвыканкама
Звязда/яс