Logo Polskiego Radia
Print

Да канца году могуць завяршыцца працэдуры па падрыхтоўцы пагадненьняў з ЭЗ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 04.12.2018 10:48
Дыялёг аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна вядзецца са студзеня 2014 года.
radyjo.net/А.Вялічка

Бягун: Ёсьць шанец да канца гэтага года завяршыць унутрыдзяржаўныя працэдуры па падрыхтоўцы пагадненьняў з ЭЗ
Беларусь праводзіць унутрыдзяржаўныя працэдуры па падрыхтоўцы да падпісаньня з Эўразьвязам пагадненьняў аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі, паведаміў журналістам 4 сьнежня начальнік дэпартамэнта па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
«Ёсьць шанец, што да канца года мы правядзем унутрыдзяржаўныя працэдуры і атрымаем афіцыйна паўнамоцтвы на правядзеньне перамоў і падпісаньне пагадненьняў у рамках дасягнутых дамоўленасьцяў», – сказаў ён.
Пры гэтым ён адзначыў, што ЭЗ не прывязвае тэрміны пачатку дзеяньня пагадненьняў да ўводу Беларусьсю біямэтрычных пашпартоў.
Дыялёг аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі афіцыйна вядзецца са студзеня 2014 года.
30 ліпеня Эўрапейская камісія афіцыйна запрасіла Беларусь на пяты раўнд перамоў па пагадненьнях аб спрашчэньні візавага рэжыму і аб рэадмісіі. Пры гэтым эўрапейскі бок выказаў гатоўнасьць завяршыць перамовы як мага хутчэй.
Раней паслы краін-членаў ЭЗ ухвалілі мандат Эўракамісіі на пачатак перамоў з Эўрапарлямэнтам аб унясеньні зьмяненьняў у Візавы кодэкс. Сярод заплянаваных зьмен – устаноўка пэрыяду падачы візавых заявак не пазьней чым за 15 дзён да паездкі і павелічэньне консульскага збору з 60 да 80 эўра. Павелічэньне збору не закране тых краін, з якімі ў ЭЗ падпісаны пагадненьні аб спрашчэньні візавых працэдур і для грамадзян якіх шэнгенскія візы каштуюць 35 эўра.

паводле БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт