У маскоўскім гатэлі беларускі бізнэсмэн памёр ад палёнай гарэлкі
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jolanta  Śmiałowska
                        
                        03.12.2018 14:27
                    
                                 
                
                
                    Жонка Саніна даведалася пра сьмерць мужа толькі на трэці дзень. 
                
                
                    
                        
фото: www.pixabay.com
                     
                
                
                
               
                
                         У маскоўскім гатэлі Four Seasons побач з Манежнай плошчай верагодна ад атручэньня гарэлкай памёр беларускі бізнэсмэн Ігар Санін. Дакладная прычына сьмерці пакуль не вядомая. Неякасны алькаголь – адна з вэрсій, адзначае «Московский комсомолец».
Сайт mskagency.ru не называе прозьвішча памерлага і не піша, што ён з Беларусі. Адзначаецца, што 39-гадовы мужчына прыехаў у расейскую сталіцу з Кастрамы (па іншай вэрсіі, прыляцеў на некалькі дзён з Менска). Яго цела знайшлі на падлозе ў нумары, у якім ён жыў, у ноч на 1 сьнежня. Вядома, што раней прадпрымальнік быў асуджаны за незаконнае захоўваньне наркотыкаў. Экспэрты вывучаюць невядомы парашок, знойдзены на талерцы ў нумары.
Як інфармуе сайт 360tv.ru, жонка Саніна даведалася пра сьмерць мужа толькі на трэці дзень. «У гатэлі мне нічога не пацьвердзілі, з паліцыі ніхто не патэлефанаваў, – кажа яна. – У консульстве таксама маўчаць. Ён [Ігар Санін] грамадзянін Расеі, мае від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь. Праз дзясятыя рукі я даведалася пра тое, што адбылося..»..
Таксама паведамляецца, што, па некаторай інфармацыі, перад сьмерцю бізнэсмэна ў пакоі знаходзіліся чацьвёра мужчын і адна жанчына. Праводзіцца дасьледчая праверка.
euroradio.fm/яс