Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ў «базу дармаедаў» трапілі 500 тыс. чалавек

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2018 09:42
З 1 сьнежня беларусы атрымалі магчымасьць праверыць, ці ня трапілі яны ў «базу дармаедаў», разьмешчаную на Адзіным партале электронных паслуг.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Беларусі ў «базу дармаедаў» трапілі 500 тыс. чалавек
У Беларусі ў «базу дармаедаў» (людзей, не занятых у эканоміцы) трапілі каля 500 тыс. чалавек. Пра гэта ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» паведаміла міністар працы й сацыяльнай абароны Ірына Касьцевіч. Паводле яе слоў, пазьней зьявіцца больш падрабязная інфармацыя, у тым ліку й па абласьцях. У базе зьмешчаны наступныя дадзеныя пра «дармаеда»: прозьвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэньня, ідэнтыфікацыйны нумар і інфармацыя пра месца жыхарства/рэгістрацыі.
Як паведамлялася, з 1 сьнежня беларусы атрымалі магчымасьць праверыць, ці ня трапілі яны ў «базу дармаедаў», разьмешчаную на Адзіным партале электронных паслуг. Калі ж высьветліцца, што нехта трапіў у яе памылкова, трэба будзе зьвязацца з камісіяй па каардынацыі працы па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва па месцы рэгістрацыі. Ёй трэба прынесьці ці даслаць дакумэнты, якія пацьвярджаюць занятасьць. Камісія іх разгледзіць і прыме рашэньне аб выключэньні чалавека з базы.
«База дадзеных толькі дазваляе пабачыць, што адбываецца на рынку працы, і прычыны таго, чаму чалавек у працаздольным узросьце аказаўся бяз працы», – кажа міністар. Ірына Касьцевіч нагадала, што ў адпаведнасьці з дэкрэтам кіраўніка дзяржавы «Аб садзейнічаньні занятасьці» ў лютым 2019-га беларусы атрымаюць жыроўкі, і «дармаеды» пабачаць, што за той жа падагрэў вады яны заплацяць поўны кошт.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт