Беларусь і Расія ўзгаднілі пагадненьне аб узаемным прызнаньні віз
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
02.12.2018 15:14
Бакі ліквідавалі ўсе тэхнічныя моманты і заяўляюць пра высокую гатоўнасьць падпісаць дакумэнт.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: jaydeep_/pixabay.com/CC0 Public Domain
Узгадненьне стала вынікам пасяджэньня міждзяржаўнай міжведамаснай працоўнай групы па выпрацоўцы рэкамэндацый па правядзеньні ўзгодненай міграцыйнай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве, якое прайшло на днях у Белавескай пушчы.
«Усе тэхнічныя моманты ліквідаваны. Сёньня высокая гатоўнасьць да падпісаньня гэтага дакумэнта», – паведаміў намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі – начальнік міліцыі грамадзкай бясьпекі Мікалай Мельчанка.
У сваю чаргу, першы намесьнік міністра ўнутраных спраў Расіі Аляксандр Гаравы адзначыў, што праца над праектам дакумэнта доўжылася паўтара года. Цяпер была пастаўлена кропка ў справе пагадненьня аб узаемным прызнаньні віз. Спадзяёмся, што ў сьнежні бягучага года кіраўнікі ўрадаў нашых дзяржаў яго падпішуць«, – сказаў расейскі чыноўнік. Узаемнае прызнаньне віз будзе садзейнічаць росту прывабнасьці дзьвюх краін, зьніме пэўныя бар'еры. У першую чаргу гэта дазволіць грамадзянам трэціх краін перамяшчацца ў Саюзнай дзяржаве па адной візе, якую яны атрымаюць у Беларусі або Расіі.
Пытаньні бясьпекі будуць забясьпечацца праз электроннае інфармацыйнае ўзаемадзеяньне паміж праваахоўнымі структурамі Беларусі ды Расеі ды ўніфікацыю сьпісаў грамадзян, у адносінах да якіх прынятае рашэньне аб забароне ўезду ці выезду на/з тэрыторыю Саюзнай дзяржавы.
Паводле Белта/юл