Праспэкт Незалежнасьці можа застацца па-за сьпісам ЮНЭСКА
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
02.12.2018 12:39
Пра гэта распавёў у інтэрвію парталу sb.by міністар культуры Беларусі Юрый Бондар.
Foto: pixabay.com/CC0
Дзяржаўны службоўца зазначыў, што на гэта могуць паўплываць будаўнічыя працы на праспэкце. Справа ў тым, што прыўнясеньне нехарактэрных элемэнтаў у ансамбаль праспэкта Незалежнасьці можа пацягнуць за сабой істотныя складанасьці для атрыманьня станоўчага заключэньня камісіі ICOMOS, на падставе экспэртных ацэнак якой прымае рашэньні камісія ЮНЕСКА.
Чыноўнік зазначыў, што праспэкт Незалежнасьці можа быць уключаны ў сьпіс ЮНЭСКА. Дзеля гэтага патрэбна стабільнае фінансаваньне работ і выкананьне Канвэнцыі аб ахове сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА, а таксама актыўны ўдзел Менскага гарвыканкама, Міністэрства замежных спраў Беларусі ды шэрагу іншых структур, – зазначыў Бондар.
Міністар падкрэсьліў, што памкненьне ўключыць свае аб'екты ў сьпісы спадчыны ЮНЭСКА абумоўлена жаданьнем разьвіваць турызм ды падтрымліваць гістарычную памяць нацыі, умацоўваць яе ідэнтычнасьць.
СБ/юл