Logo Polskiego Radia
Print

Стала вядомая цана квіткоў на адкрыцьцё Эўрапейскіх гульняў у Менску

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 02.12.2018 10:48
Квіткі на цырымонію адкрыцьця й закрыцьця будуць каштаваць ад 5 да 300 рублёў у залежнасьці ад катэгорыі.
Foto: nn.by

Арганізатары падкрэсьліваюць, што цырымоніі адкрыцьця й закрыцьця стануць унікальным шоў, якое больш ніколі не паўторыцца, гледачы, якія што прыдуць на мерапрыемства, стануць непасрэднымі ўдзельнікамі падзеі.

Кошты квіткоў на цырымонію адкрыцьця вар'ююцца ад 150 да 300 рублёў у залежнасьці ад катэгорыі месцы. Цэны білетаў на цырымонію закрыцьця некалькі ніжэй, іх кошт ад 70 да 150 рублёў.

II Эўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных абʼектах. Больш за 4000 атлетаў з 50 краін разыграюць 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту. Змаганьні ў 9 відах стануць кваліфікацыйнымі да XXXII Алімпійскіх гульняў 2020 года ў Токіо.

Спаборніцтвы па бадмінтоне, боксе, веславаньні на байдарках і каноэ і дзюдо пройдуць у рангу чэмпіянату Эўропы.

Паводле Наша Ніва/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт