Logo Polskiego Radia
Print

З 1 сьнежня беларусы змогуць праверыць, ці ня трапілі яны ў базу дармаедаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.12.2018 13:09
Мінпрацы патлумачыла, як грамадзяніну праверыць сваё знаходжаньне ў базе незанятых у эканоміцы.
StartupStockPhotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

З 1 сьнежня беларусы змогуць праверыць, ці ня трапілі яны ў базу дармаедаў
Мінпрацы патлумачыла, як грамадзяніну праверыць сваё знаходжаньне ў базе незанятых у эканоміцы.
З 1 сьнежня беларусы змогуць праверыць, ці ня трапілі яны ў базу дармаедаў (людзей, незанятых у эканоміцы). Яна разьмешчаная на Адзіным партале электронных паслуг.
Доступ можна атрымаць двума шляхамі. Першы — атрыманьне ўнікальнага ідэнтыфікатара, для чаго трэба з пашпартам зьвярнуцца ў службу „адно акно”. Фармуецца асабісты электронны кабінэт заяўніка, ён бясплатна атрымлівае да яго лагін і пароль. Далей трэба зайсьці ў асабісты кабінэт на Адзіным партале электронных паслуг, аўтарызавацца там і выбраць паслугу 3.33.03 „Прадастаўленьне зьвестак пра аднясеньне грамадзяніна да незанятых у эканоміцы”. Другі - трэба атрымаць ключ электроннага лічбавага подпісу, а гэта больш складана. А далей — усё тое самае.
Існуюць і іншыя варыянты. Напрыклад, можна патэлефанаваць ці напісаць электронны ліст у камісію па каардынацыі працы па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва па месцы рэгістрацыі. У грамадзяніна запытаюць яго ідэнтыфікацыйны нумар, а таксама іншую інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў дакумэнце, які сьведчыць пра асобу.
belta.by/euroradio.fm/аз

З 1 сьнежня беларусы змогуць праверыць, ці ня трапілі яны ў базу дармаедаў (людзей, незанятых у эканоміцы). Яна разьмешчаная на Адзіным партале электронных паслуг.

Доступ можна атрымаць двума шляхамі. Першы — атрыманьне ўнікальнага ідэнтыфікатара, для чаго трэба з пашпартам зьвярнуцца ў службу „адно акно”.

Фармуецца асабісты электронны кабінэт заяўніка, ён бясплатна атрымлівае да яго лагін і пароль. Далей трэба зайсьці ў асабісты кабінэт на Адзіным партале электронных паслуг, аўтарызавацца там і выбраць паслугу 3.33.03

„Прадастаўленьне зьвестак пра аднясеньне грамадзяніна да незанятых у эканоміцы”. Другі - трэба атрымаць ключ электроннага лічбавага подпісу, а гэта больш складана. А далей — усё тое самае.

Існуюць і іншыя варыянты. Напрыклад, можна патэлефанаваць ці напісаць электронны ліст у камісію па каардынацыі працы па садзейнічаньні занятасьці насельніцтва па месцы рэгістрацыі. У грамадзяніна запытаюць яго ідэнтыфікацыйны нумар, а таксама іншую інфармацыю, якая ўтрымліваецца ў дакумэнце, які сьведчыць пра асобу.

belta.by/euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт