Logo Polskiego Radia
Print

Дзярждоўг Беларусі ў 2018 годзе вырас амаль на 7%

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.11.2018 16:28
Дзяржава працягвае назапашваць даўгі, але ў цэлым сытуацыя стала лепш.
Foto: pixabay.com/CC0

Паводле дадзеных Міністэрства фінансаў, дзяржаўны доўг Беларусі на 1 лістапада склаў 45,1 мільярдаў рублёў і павялічыўся за студзень-кастрычнік на 6,9% на 2,9 мільярды рублёў.

Сума дзяржаўнага доўгу дасягнула максымальнай адзнакі з пачатку года: калі ў лютым яна складала каля 40,5 мільярдаў рублёў, дык пачынаючы са жніўня запазычанасьць пачала хутка расьці – у сярэднім на мільярд у месяц.

З іншага боку, суадносіны дзярждоўгу да валавога ўнутранага прадукту наадварот зьменшыліся. Калі на пачатку года запазычанасьць краіны складала 39,3% да ВУП, у кастрычніку гэты паказчык зьнізіўся да 36%, што можна лічыць пазытыўным эканамічным сыгналам.

Паводле "Салідарнасьць"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт