Logo Polskiego Radia
Print

Спынены крымінальны перасьлед Ірыны Леўшынай

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 30.11.2018 12:42
У так званай «справе Белта» застаўся толькі адзін фігурант.
Foto: Radio Svaboda/svaboda.org

Сьледчы камітэт спыніў крымінальную справу супраць галоўнай рэдактаркі інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыны Леўшынай. Ёй было прадʼяўлена абвінавачваньне ў несанкцыянаваным доступе да кампутэрнай інфармацыі (ч. 2 артыкул 349 Крымінальнага кодэксу (КК) Беларусі).

Гэта азначае, што зь 15 фігурантаў «справы БелТА» аб несанкцыянаваным доступе да ленты навінаў беларускага дзяржаўнага тэлеграфнага агенцтва застаўся толькі адзін – галоўная рэдактарка TUT.by Марына Золатава, яе абвінавачваюць у бязьдзейнасьці службовай асобы (ч. 2 артыкул 425 КК).

Прадстаўніца Белапана заявіла, што дадзеная справа была спробай запалохаць незалежных журналістаў, а Сьледчы камітэт быў толькі выканаўцам. Усю справу заказалі дзяржаўныя ідэолягі. Але перамогі ў гэтай справе яны не атрымалі, перакананая журналістка.

Паводле Радыё "Рацыя"/ПЦ "Вясна"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт