Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі вызначана лепшая аграсядзіба

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.11.2018 15:33
Як кажа ўладальнік «Запаведнага вострава» Алесь Цвірка, іх гаспадарка адметная тым, што яна знаходзіцца ў далечыні ад цывілізацыі, можна сказаць на востраве.
gastinia.by

У Беларусі вызначана лепшая аграсядзіба
Лепшай аграсядзібай у Беларусі стаў «Запаведны востраў», які месьціцца на Глыбоччыне. Яна заняла першае месца ў двух намінацыях «Прызнаньне», «Экасядзіба» і атрымала Гран-пры конкурсу.
Штогод конкурс праводзіцца пры падтрымцы «Белаграпрамбанка». Было сем намінацый, і ў трох перамаглі аграсядзібы Глыбоцкага раёна. Усяго ў Беларусі іх зарэгістравана каля 2300, у Глыбоцкім раёне іх каля трыццаці.
Як кажа ўладальнік «Запаведнага вострава» Алесь Цвірка, іх гаспадарка адметная тым, што яна знаходзіцца ў далечыні ад цывілізацыі, можна сказаць на востраве, а таксама там усё зроблена сваімі рукамі.
Аграсядзіба «Запаведны востраў» не аднойчы перамагала ў конкурсах. Яна стала пераможцам і ў 2016 годзе, у намінацыі «Банкаўскія інавацыі ў аграэкатурызме». На канфэрэнцыі «Адпачынак у вёсцы» у Менску пераможцы атрымалі падарункі і грашовыя прызы.

racyja.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт