Колькасць расейцаў, якіх украінцы адправілі назад у Менск, вырасла да 85 чалавек
Ужо вядома пра 85 расейцаў, якія ляцелі ў Кіеў, але павінны былі вярнуцца ў Менск. Такую лічбу ў камэнтары Радыё «Свабода» назваў прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Антон Бычкоўскі. Такім чынам, за мінулыя суткі колькасьць грамадзян Расеі, якія вярнуліся з Кіева ў Менск, павялічылася на 38 чалавек.
Украінскія памежнікі не паведамляюць беларускім калегам прычыны, па якіх не прапусьцілі гэтых пасажыраў.
Пры гэтым вяртаюць толькі тых расейцаў, якія ляцяць у Кіеў, і вяртаюць ня толькі пасажыраў рэйсаў «Белавія», але й іншых міжнародных авіякампаній. «У нас няма зьвестак, каб вярнуліся пасажыры, якія ляцелі ў Львоў, Запарожжа, Адэсу ці Харкаў, зь якімі ў Менска ёсьць авіяспалучэньні. Таксама няма зьвестак пра вяртаньне пасажыраў цягнікоў ці тых, хто едзе ва Ўкраіну зь Беларусі аўтатранспартам», – паведаміў Бычкоўскі.

эўрарадыё/вс