Нацбанкі Польшчы й Беларусі рэалізуюць супольны праект
Банкі абедзьвюх краінаў рэалізуюць супольны праект паводле мэханізму „twinnig”.
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў праект новай інфармацыйнай палітыкі, якая прадугледжвае большую адкрытасьць і празрыстасьць грашова-крэдытнай палітыкі.
Гэта адзін з эфэктаў праекту „twinnig”, рэалізаванага беларускім бокам супольнага з кансорцыюмам эўрапейскіх банкаў. У склад згаданая кансорцыюму ўваходзяць Нацыянальны банк Польшчы й цэнтральныя банкі Нямеччыны й Летувы.
На прэс-канфэрэнцыі ў Менску віцэ-старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь Сяргей Калечыц паведаміў Польскаму радыё, што высока цэніць супрацоўніцтва з Нацыянальным банкам Польшчы.
„Польскі банк, гэта наш стары, добры партнэр. У нас ёсьць доўгая гісторыя адносін. У шматлікіх напрамках у нас заўсёды было выдатнае супрацоўніцтва. Гаворка ідзе, напрыклад, пра павышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў або паездкі з мэтай павышэньня прафэсійнай падрыхтоўкі нашых спэцыялістаў”, - кажа Калечыц.
Праект, рэалізаваны нацыянальнымі банкамі Польшчы й Беларусі, датычыць платнай сыстэму й фінансавых рызыкаў. Ён мае на мэце ўмацаваньне патэнцыялу беларускага банку.
Twinning, то бок супраца паміж дзьвюма партнэрамі, была ўведзеная Эўразьвязам у 1998 годзе, як мэтад падтрымкі тых краін, якія імкнуліся далучыць да супольнасьці. З 2004 году гэткі спосаб супрацы выкарыстоўваецца таксама ў дачыненьні краін-суседзяў ЭЗ з мэтай паляпшэньня іх функцыянаваньня ў розных галінах.
аз
Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь падрыхтаваў праект новай інфармацыйнай палітыкі, якая прадугледжвае большую адкрытасьць і празрыстасьць грашова-крэдытнай палітыкі.
Гэта адзін з эфэктаў твінінг праекту, рэалізаванага беларускім бокам супольнага з кансорцыюмам эўрапейскіх банкаў. У склад згаданая кансорцыюму ўваходзяць Нацыянальны банк Польшчы й цэнтральныя банкі Нямеччыны й Летувы.
На прэс-канфэрэнцыі ў Менску віцэ-старшыня Нацыянальнага банку Рэспублікі Беларусь Сяргей Калечыц паведаміў Польскаму радыё, што высока цэніць супрацоўніцтва з Нацыянальным банкам Польшчы.
„Польскі банк, гэта наш стары, добры партнэр. У нас ёсьць доўгая гісторыя адносін. У шматлікіх напрамках у нас заўсёды было выдатнае супрацоўніцтва. Гаворка ідзе, напрыклад, пра павышэньне кваліфікацыі супрацоўнікаў або паездкі з мэтай павышэньня прафэсійнай падрыхтоўкі нашых спэцыялістаў”, - кажа Калечыц.
Праект, рэалізаваны нацыянальнымі банкамі Польшчы й Беларусі, датычыць платнай сыстэму й фінансавых рызыкаў. Ён мае на мэце ўмацаваньне патэнцыялу беларускага банку.
Tвінінг, то бок супраца паміж партнэрамі візаві дзьвюх краінаў, была ўведзеная Эўразьвязам у 1998 годзе, як мэтад падтрымкі тых дзяржаваў, якія імкнуліся далучыццa да супольнасьці. З 2004 году гэткі спосаб супрацы выкарыстоўваецца таксама ў дачыненьні краін-суседзяў ЭЗ з мэтай паляпшэньня іх функцыянаваньня ў розных галінах.
аз