У Каіры сустракаецца беларуска-эгіпецкая міжурадавая камісія
Плянуецца парафіяваньне дарожнай карты разьвіцьця супрацоўніцтва на 2019 год.
Пятае паседжаньне беларуска-эгіпецкай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве адбудзецца 28-29 лістапада ў Каіры. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Эгіпце Сяргей Рачкоў у інтэрвію агенцтву навін MENA.
Паводле слоў Рачкова, у паседжаньні возьмуць удзел міністар антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю Беларусі Ўладзімір Калтовіч і міністар гандлю й прамысловасьці Эгіпта Амр Насар.
У межах камісіі адбудзецца паседжаньне двухбаковай рабочай групы па супрацоўніцтве ў прамысловасьці пад старшынствам намесьнікаў міністраў прамысловасьці дзьвюх краін.
Уладзімір Калтовіч таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Эгіпта й возьме ўдзел у паседжаньні круглага стала з кіраўнікамі буйных эгіпецкіх кампаній.
Плянуецца парафіяваньне дарожнай карты разьвіцьця беларуска-эгіпецкага супрацоўніцтва на 2019 год, а таксама шэрагу мэмарандумаў аб узаемадзеяньні ў галіне стандартызацыі, сумеснай вытворчасьці аўтадарожнай тэхнікі.
Паводле вынікаў студзеня-верасьня 2018 году двухбаковы тавараабарот паміж краінамі склаў 79 млн даляраў ЗША, што на 25,8% больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.
Беларусь экспартуе ў Эгіпет трактары, грузавікі, шыны, мэталявырабы, аптычную прадукцыю, помпы, рэнтгенаўскае абсталяваньне, прадукцыю нафтахіміі, дрэваапрацоўкі.
Асноўнымі артыкуламі імпарту з Эгіпта зьяўляюцца цытрусавыя плады, сьвежая, замарожаная й кансэрваваныя агародніна й садавіна, расьліны, якія выкарыстоўваюцца ў парфумэрыі й фармацэўтыцы, лекавыя сродкі, гарбата, кава, верхняя вопратка й тэкстыль.
Рачкоў таксама адзначыў, што ўжо пачатая рэалізацыя сумесных праектаў у галіне прамысловасьці.
belapan.by/аз
Пятае паседжаньне беларуска-эгіпецкай міжурадавай камісіі па эканамічным супрацоўніцтве адбудзецца 28-29 лістапада ў Каіры. Пра гэта паведаміў пасол Беларусі ў Эгіпце Сяргей Рачкоў у інтэрвію агенцтву навін MENA.
Паводле слоў Рачкова, у паседжаньні возьмуць удзел міністар антыманапольнага рэгуляваньня й гандлю Беларусі Ўладзімір Калтовіч і міністар гандлю й прамысловасьці Эгіпта Амр Насар.
У межах камісіі адбудзецца паседжаньне двухбаковай рабочай групы па супрацоўніцтве ў прамысловасьці пад старшынствам намесьнікаў міністраў прамысловасьці дзьвюх краін.
Уладзімір Калтовіч таксама сустрэнецца з прэм'ер-міністрам Эгіпта й возьме ўдзел у паседжаньні круглага стала з кіраўнікамі буйных эгіпецкіх кампаній.
Плянуецца парафіяваньне дарожнай карты разьвіцьця беларуска-эгіпецкага супрацоўніцтва на 2019 год, а таксама шэрагу мэмарандумаў аб узаемадзеяньні ў галіне стандартызацыі, сумеснай вытворчасьці аўтадарожнай тэхнікі.
Паводле вынікаў студзеня-верасьня 2018 году двухбаковы тавараабарот паміж краінамі склаў 79 млн даляраў ЗША, што на 25,8% больш, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году. Беларусь экспартуе ў Эгіпет трактары, грузавікі, шыны, мэталявырабы, аптычную прадукцыю, помпы, рэнтгенаўскае абсталяваньне, прадукцыю нафтахіміі, дрэваапрацоўкі.