Натарыюсы бясплатна пракансультуюць грамадзян 30 лістапада
Рэспубліканская дабрачынная акцыя традыцыйна прымеркавана да сьвяткаваньня Дня юрыста.
30 лістапада натарыюсы ў Беларусі будуць бясплатна кансультаваць грамадзян. Рэспубліканская дабрачынная акцыя традыцыйна прымеркавана да сьвяткаваньня Дня юрыста, паведамілі ў Беларускай натарыяльнай палаце.
Жыхары Беларусі й госьці краіны змогуць атрымаць кансультацыю па пытаньнях, якія ўваходзяць у кампэтэнцыю натарыюса. У тым ліку гэта тэмы афармленьня спадчынных правоў, складаньня завяшчаньняў, шлюбных дагавораў, адчужэньня нерухомай маёмасьці, ажыцьцяўленьня выканаўчых надпісаў і інш. Бясплатна пракансультавацца можна будзе ва ўсіх натарыяльных канторах і натарыяльных бюро краіны.
„Мэтай такіх мерапрыемстваў зьяўляецца перш за ўсё забесьпячэньне абароны правоў і законных інтарэсаў грамадзян, павышэньне ўзроўню правасвядомасьці, прававой культуры й дасьведчанасьці насельніцтва”, - адзначылі ў Беларускай натарыяльнай палаце.
Поўны сьпіс натарыяльных кантор і натарыяльных бюро, а таксама час іх работы можна ўдакладніць на сайце belnotary.by ў разьдзеле „Знайсьці натарыюса”.
belta.by/аз