Logo Polskiego Radia
Print

Рыская Дума прызнала Вячку Целеша чалавекам году

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2018 13:23
Мастак і выкладчык атрымаў прыз году ў намінацыі „За шматгадовы ўнёсак у адукацыю”.
Foto: pixabay.com/CC0 Public Domain

Рыская Дума прызнала Вячку Целеша чалавекам году
Мастак і выкладчык атрымаў прыз году ў намінацыі „За шматгадовы ўнёсак у адукацыю”.
Сузаснавальнік Таварыства беларускай культуры „Сьвітанак” у Латвіі, кіраўнік аб’яднаньня беларусаў-мастакоў Балтыі „Маю гонар” Вячка Целеш уганараваны Думай (гарадкой радай) Рыгі.
Мастак і выкладчык атрымаў прыз году ў намінацыі „За шматгадовы ўнёсак у адукацыю”, узнагароду ўручыла старшыня Камітэту па адукацыі, культуры й спорту Рыскай Думы Эйжэнія Алдэрманэ.
25 верасьня Вячка Целеш адзначыў 80 год. Да юбілею была прымеркаваная пэрсанальная выстава „Гадоў датыкненьне”, якая ахапіла ўвесь пэрыяд ягонай творчасьці — ад студэнцтва да сталасьці.
Целеш быў арганізатарам і дырэктарам першай беларускай школы ў Рызе, быў у Кансультацыйнай радзе пры ўсіх прэзыдэнтах Латвіі, абараняў інтарэсы беларусаў. Ягоныя высілкі адзначаныя найвышэйшай дзяржаўнай узнагароды Латвіі — ордэнам Трох Зорак.
„Я ўсё жыцьцё стаю пад нашым гістарычным сьцягам, гэта галоўнае. Я не крычу пра гэта, не размахваю рукамі; мая мэта — зьяднаць беларусаў на нацыянальным грунце. Так было заўжды. Ніхто не аспрэчыць, што я шмат рабіў і працягваю рабіць на карысьць Бацькаўшчыны”, - заявіў мастак у інтэрвію Свабодзе з нагоды свайго юбілею.
Вячка Целеш нарадзіўся 25 верасьня 1938 году ў Красным Сяле (цяпер пасёлак Краснасельскі Ваўкавыскага раёну) Гарадзенскага ваяводзтва. Мастак, гісторык, пісьменьнік, сябра Саюзу мастакоў Беларусі й Латвіі.
У 20-гадовым узросьце выправіўся ў Латвію, працаваў сьлесарам, вечарамі наведваў мастацкую студыю. У 1975-м скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, пазьней атрымаў ступень магістра мастацтва. Быў дацэнтам катэдры культуры й мастацтва Інстытуту мэнэджмэнту інфармацыйных сыстэмаў у Рызе.
Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу й графікі. Аўтар партрэтаў і эксьлібрысаў беларускіх і латыскіх дзеячаў: Францішка Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Кастуся Езавітава, Зоські Верас, Уладзімера Караткевіча, Адама Мальдзіса, Яніса Райніса.
Адзін з самых вядомых эўрапейскіх філякартыстаў: ягоны альбом „Гарады Беларусі на старых паштоўках” на беларускай і ангельскай мовах вытрымаў некалькі перавыданьняў і прызнаны ўзорам дакумэнтальнага фотамастацтва.
svaboda.org/аз

Сузаснавальнік Таварыства беларускай культуры „Сьвітанак” у Латвіі, кіраўнік аб’яднаньня беларусаў-мастакоў Балтыі „Маю гонар” Вячка Целеш уганараваны Думай (гарадкой радай) Рыгі.

Мастак і выкладчык атрымаў прыз году ў намінацыі „За шматгадовы ўнёсак у адукацыю”, узнагароду ўручыла старшыня Камітэту па адукацыі, культуры й спорту Рыскай Думы Эйжэнія Алдэрманэ.

25 верасьня Вячка Целеш адзначыў 80 год. Да юбілею была прымеркаваная пэрсанальная выстава „Гадоў датыкненьне”, якая ахапіла ўвесь пэрыяд ягонай творчасьці — ад студэнцтва да сталасьці.

Целеш быў арганізатарам і дырэктарам першай беларускай школы ў Рызе, быў у Кансультацыйнай радзе пры ўсіх прэзыдэнтах Латвіі, абараняў інтарэсы беларусаў. Ягоныя высілкі адзначаныя найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Латвіі — ордэнам Трох Зорак.

„Я ўсё жыцьцё стаю пад нашым гістарычным сьцягам, гэта галоўнае. Я не крычу пра гэта, не размахваю рукамі; мая мэта — зьяднаць беларусаў на нацыянальным грунце. Так было заўжды. Ніхто не аспрэчыць, што я шмат рабіў і працягваю рабіць на карысьць Бацькаўшчыны”, - заявіў мастак у інтэрвію Свабодзе з нагоды свайго юбілею.

Вячка
Вячка Целеш By Gleb Labadzenka, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/ w/ index.php?curid=61854713

Вячка Целеш нарадзіўся 25 верасьня 1938 году ў Красным Сяле (цяпер пасёлак Краснасельскі Ваўкавыскага раёну) Гарадзенскага ваяводзтва. Мастак, гісторык, пісьменьнік, сябра Саюзу мастакоў Беларусі й Латвіі.

У 20-гадовым узросьце выправіўся ў Латвію, працаваў сьлесарам, вечарамі наведваў мастацкую студыю. У 1975-м скончыў жывапісна-пэдагагічнае аддзяленьне Латвійскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, пазьней атрымаў ступень магістра мастацтва. Быў дацэнтам катэдры культуры й мастацтва Інстытуту мэнэджмэнту інфармацыйных сыстэмаў у Рызе.

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу й графікі. Аўтар партрэтаў і эксьлібрысаў беларускіх і латыскіх дзеячаў: Францішка Скарыны, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Максіма Багдановіча, Янкі Купалы, Кастуся Езавітава, Зоські Верас, Уладзімера Караткевіча, Адама Мальдзіса, Яніса Райніса.

Адзін з самых вядомых эўрапейскіх філякартыстаў: ягоны альбом „Гарады Беларусі на старых паштоўках” на беларускай і ангельскай мовах вытрымаў некалькі перавыданьняў і прызнаны ўзорам дакумэнтальнага фотамастацтва.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт