Logo Polskiego Radia
Print

У Менску адкрылі памятны знак Чынгізу Айтматаву

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.11.2018 11:17
У 2018 годзе адзначаецца 90-годзьдзе з дня нараджэньня кіргіскага пісьменьніка.
Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў у 2007 г.Чынгіз Тарэкулавіч Айтматаў у 2007 г.By Elke Wetzig (Elya) - Own work, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=1782239

У Менску адкрылі памятны знак Чынгізу Айтматаву
У 2018 годзе адзначаецца 90-годзьдзе з дня нараджэньня кіргіскага пісьменьніка.
Прэм'еры Беларусі Сяргей Румас і Кыргызстана Мухамедкалы Абылгазіеў адкрылі 26 лістапада памятны знак Чынгізу Айтматаву ў менскім парку, які носіць імя пісьменьніка.
Як паведамляе прэс-служба ўрада Беларусі, памятны знак створаны з ініцыятывы кіргіскага боку беларускім скульптарам Алесем Шацілам. У 2018 годзе адзначаецца 90-годзьдзе з дня нараджэньня Чынгіза Айтматава.
У цырымоніі ўрачыстага адкрыцьця памятнага знака ўзялі ўдзел надзвычайны й паўнамоцны пасол Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў, намесьнік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, прадстаўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый Беларусі, дыпляматычных місій, творчай інтэлігенцыі й грамадзкасьці.
Як адзначыў Румас, 2018 год знакавы для беларуска-кіргізскага супрацоўніцтва: у студзені краіны адзначылі 25-годзьдзе ўстанаўленьня дыпляматычных адносін.
Ён нагадаў, што імем Чынгіза Айтматава названыя вуліцы ў Бішкеку, Казані, Анкары, Баку, Астане, Ташкенце, Люксэмбургу, шэраг аб'ектаў у Маскве, Санкт-Пецярбургу й іншых гарадах.
„І я рады, што такі аб'ект зьявіўся і ў Менску”, — падкрэсьліў Румас.
belapan.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт