Logo Polskiego Radia
Print

Хуткі інтэрнэт у кожную вёску: у Беларусі ўвялі новы сацыяльны стандарт

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.11.2018 13:38
Раней абавязковым быў доступ да шырокапалоснага інтэрнэту для мястэчак, дзе пражывае ня менш за 1,5 тысячы чалавек.
pixabay.com/Public Domain CC0

Хуткі інтэрнэт у кожную вёску: у Беларусі ўвялі новы сацыяльны стандарт
Кожны населены пункт, дзе пражывае 300 чалавек і болей, павінен быць забясьпечаны доступам да шырокапалоснага інтэрнэту. Такі сацыяльны стандарт уводзіцца пастановай Саўміна №802, апублікаванай 24 лістапада на Нацыянальным прававым партале.
Папярэдняя рэдакцыя пастановы прадугледжвала абавязковы доступ да шырокапалоснага інтэрнэту для мястэчак, дзе пражывае ня менш за 1,5 тысячы чалавек.
Раней у пастанове быў прапісаны тэрмін, да якога сацыяльныя стандарты павінны быць выкананыя. Цяперашнімі папраўкамі гэты радок прыбраны. Замест яго зьявіўся пункт аб праграме сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця да 2020 года.
Сама сыстэма сацыяльных стандартаў зьявілася ў 2003 годзе. Прапісаныя ў ёй стандарты часта зьмяняюцца. Парамэтры, якія яна прадугледжвае, зьяўляюцца абавязковымі для арганізацый усіх формаў уласнасьці, а ня толькі для дзяржаўных. Яны таксама ўплываюць на фарміраваньне рэспубліканскага й мясцовых бюджэтаў ды дзяржаўных пазабюджэтных фондаў.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт