Logo Polskiego Radia
Print

Падземную царкву XII стагодзьдзя знайшлі ў Полацку

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 24.11.2018 09:31
Паводле археолягаў, цалкам верагодна, што гэты падземны храм выкарыстоўваўся як пахавальня.
JamesDeMers/pixabay.com/CC0

Падземную царкву XII стагодзьдзя знайшлі ў Полацку
Падчас археалягічных раскопак каля сьценаў Спаса-Праабражэнскага сабору ў Полацку знайшлі рэшткі падземнай царквы. Паводле адмыслоўцаў, падземны храм – унікальнае збудаваньне ХІІ стагодзьдзя. Падобных яму ў Старажытнай Русі не вядома.
У царкве захаваліся рэшткі старажытнага прастола, фрэскі з абліччамі і літарамі, фрагмэнт абраза з Георгіем Пераможцам.
Студэнты Полацкага ўнівэрсытэту на раскопках

У 2015 годзе каля сьценаў старажытнага полацкага храму пачаліся рэстаўрацыйныя працы і архітэктурна-археалягічныя дасьледаваньні, якія праводзяць адмыслоўцы Дзяржаўнага Эрмітажу з дапамагай студэнтаў і выкладчыкаў Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.
Доктар гістарычных навук, прафэсар, рэктар Магілёўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Дзяніс Дук пачынаў раскопкі ў 2015 годзе. Ён сьцьвярджае, што гэта сумесная экспэдыцыя з навукоўцамі Эрмітажу, без удзелу беларускіх адмыслоўцаў там нічога не магло б адбыцца. Фінансуе праект Міністэрства культуры Беларусі.
Сёлета выявілі заглыбленую ў зямлю пабудову, перакрытую скляпеньнем. Далейшыя дасьледаваньні паказалі, што гэты будынак – падземная царква. Памеры храма невялікія: у даўжыню – 3,6 мэтра, у шырыню – 1,4 мэтра. У цэнтры захаваліся рэшткі старажытнага прастола.
Паводле археолягаў, цалкам верагодна, што гэты падземны храм выкарыстоўваўся як пахавальня. Пра гэта сьведчыць глыбокая ніша ў паўночнай сьцяне, перакрытая аркай. Такія нішы называюцца аркасоліямі і прызначаліся для разьмяшчэньня ў іх пахаваньняў або мошчаў.
Старшы выкладчык Полацкага ўнівэрсытэту Аляксей Коц, які ўдзельнічаў у раскопках, перакананы, што гэта ўнікальны помнік ХІІ стагодзьдзя.
Аляксей Коц паведаміў, што на зіму аб’ект закансэрваваны шляхам засыпкі, цяпер ідзе апрацоўваньне палявых матэрыялаў. Рэстаўрацыйныя і археалягічныя працы будуць працягнутыя ў наступным годзе.

svaboda.org/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт