Урад перавядзе краіну з газу на электрычнасьць
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
22.11.2018 16:00
Мяркуецца, што даступны кошт электраэнэргіі стане галоўным стымулам для яе максымальнага выкарыстаньня.
Ілюстрацыйны здымакFoto: Wikipedia/Stefan Kühn/CC BY-SA 3.0
Урад перавядзе краіну з газу на электрычнасьць
У 2019 годзе ў Беларусі будзе адзіны тарыф на электрычную энэргію для насельніцтва. Віцэ-прэм'ер Уладзімер Кухараў заявіў, што ад цяпер будаўнічы комплекс будзе накіраваны на максымальнае выкарыстаньне электрычнай энэргіі ў жылых дамах.
«Пасьля будаўніцтва БелАЭС у нас будзе ў дастатковая колькасьць айчыннай электраэнэргіі. Мы бачым, што зможам даць для насельніцтва танную электраэнэргію ў любых абʼёмах», – патлумачаў ён.
Мяркуецца, што даступны кошт электраэнэргіі стане галоўным стымулам для яе максымальнага выкарыстаньня.
«Працуем зь Міністэрствам энэргетыкі па тарыфах на электраэнэргію, якія складуць канкурэнцыю тарыфам на ацяпленьне. У бліжэйшы час прыйдзем да тарыфаў, якія будуць зьніжаны для дамоў з электрычным ацяпленьнем. Акрамя таго, будаўніцтва такіх дамоў дасьць магчымасьць значна зьнізіць абʼём сродкаў, неабходных для будаўніцтва інфраструктуры», – паведаміў беларускі віцэ-прэмʼер Уладзімер Кухараў.
https://nn.by/?c=ar&i=221044
У 2019 годзе ў Беларусі будзе адзіны тарыф на электрычную энэргію для насельніцтва. Віцэ-прэм'ер Уладзімер Кухараў заявіў, што ад цяпер будаўнічы комплекс будзе накіраваны на максымальнае выкарыстаньне электрычнай энэргіі ў жылых дамах.
«Пасьля будаўніцтва БелАЭС у нас будзе дастатковая колькасьць айчыннай электраэнэргіі. Мы бачым, што зможам даць для насельніцтва танную электраэнэргію ў любых абʼёмах», – патлумачаў чыноўнік.
Мяркуецца, што даступны кошт электраэнэргіі стане галоўным стымулам для яе максымальнага выкарыстаньня.
«Працуем зь Міністэрствам энэргетыкі па тарыфах на электраэнэргію, якія складуць канкурэнцыю тарыфам на ацяпленьне. У бліжэйшы час прыйдзем да тарыфаў, якія будуць зьніжаны для дамоў зь электрычным ацяпленьнем. Акрамя таго, будаўніцтва такіх дамоў дасьць магчымасьць значна зьнізіць абʼём сродкаў, неабходных для будаўніцтва інфраструктуры», – паведаміў беларускі віцэ-прэмʼер Уладзімер Кухараў.
nn.by/эж