Logo Polskiego Radia
Print

Фільм беларускага рэжысёра перамог на фэстывалі ў Амстэрдаме

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 22.11.2018 12:29
Фільм «Сума» прысьвечаны гісторыі сяброўства паміж сталым польскім мастаком Анджэем Струмілам і маладой беларускай мастачкай Марыяй.
Кадр зь фільму «Сума» Кадр зь фільму «Сума» belsat.eu

Фільм беларускага рэжысёра перамог на фэстывалі ў Амстэрдаме
Фільм «Сума» («Summa») беларускага рэжысёра прызналі найлепшай сярэднеметражнай стужкай на фэстывалі дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме.
Узнагароджаньне пераможцаў прайшло 21 лістапада. Стужка здымалася пры дапамозе тэлеканала «Белсат». Падчас фэстывалю адбылася сусьветная прэм’ера фільма. Рэжысёр фільму Андрэй Куціла спадзяецца, што ў хуткім часе зможа паказаць яго і ў Беларусі.
Фільм «Сума» прысьвечаны гісторыі сяброўства паміж сталым польскім мастаком Анджэем Струмілам і маладой беларускай мастачкай Марыяй. Дзеяньні фільму адбываюцца на ўсходзе Польшчы.
паводле belsat.eu/эж

Фільм «Сума» («Summa») беларускага рэжысёра прызналі найлепшай сярэднеметражнай стужкай на фэстывалі дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме.

Узнагароджаньне пераможцаў прайшло 21 лістапада. Стужка здымалася пры дапамозе тэлеканала «Белсат». Падчас фэстывалю адбылася сусьветная прэм’ера стужкі. Рэжысёр фільму Андрэй Куціла спадзяецца, што ў хуткім часе зможа паказаць яго і ў Беларусі.

Фільм «Сума» прысьвечаны гісторыі сяброўства паміж сталым польскім мастаком Анджэем Струмілам і маладой беларускай мастачкай Марыяй. Дзеяньні фільму адбываюцца на ўсходзе Польшчы.

паводле belsat.eu/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт