Беларусь і Расея могуць падпісаць узаемнае прызнаньне візаў ужо ў сьнежні
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
21.11.2018 13:43
Пра гэта міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў журналістам у Менску 21 лістапада.
Міністры замежных спраў Беларусі й Расеі Ўладзімір Макей (зьлева) і Сяргей Лаўроў падчас сустрэчы ў Менску 21 лістападаPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH
Беларусь і Расея могуць падпісаць узаемнае прызнаньне візаў ужо ў сьнежні
Беларусь і Расея ўжо ў сьнежні 2018 году на саюзным Саўміне могуць падпісаць пагадненьне пра ўзаемнае прызнаньне візаў. Пра гэта міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў журналістам у Менску 21 лістапада.
Паводле яго словаў, апошні раўнд у гэтых перамовах адбыўся літаральна некалькі дзён таму. На яго думку, падпісаньне дакумэнта можа адбыцца 13 сьнежня.
Журналісты спыталіся ў Лаўрова, ці спатрэбіцца пасьля падпісаньня пагадненьня весьці перамовы пра якія-небудзь пункты пропуску на беларуска-расейскай мяжы. На гэта ён заявіў, што ня ведае пра пункты пропуску ў гэтым кантэксьце. Паводле яго, пагадненьне павінна зьняць усе пытаньні з абодвух бакоў.
Пасьля таго, як Менск увёў бязьвізавы рэжым для грамадзян больш як 80 дзяржаваў сьвету, Расея пачала пільней кантраляваць мяжу зь Беларусьсю. Расейцы не дазваляюць перасякаць граніцу на аўтатранспарце грамадзянам трэціх краін, а толькі Беларусі й Расеі. 14 лістапада губэрнатар Смаленскай вобласьці Аляксей Астроўскі на сустрэчы з расейскім прэм'ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым прапанаваў стварыць міжнародны пункт пропуску замежных грамадзян на мяжы зь Беларусьсю.
Беларусь і Расея ўжо ў сьнежні 2018 году на саюзным Саўміне могуць падпісаць пагадненьне пра ўзаемнае прызнаньне візаў. Пра гэта міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў журналістам у Менску 21 лістапада.
Паводле яго словаў, апошні раўнд у гэтых перамовах адбыўся літаральна некалькі дзён таму. На яго думку, падпісаньне дакумэнта можа адбыцца 13 сьнежня.
Журналісты спыталіся ў Лаўрова, ці спатрэбіцца пасьля падпісаньня пагадненьня весьці перамовы пра якія-небудзь пункты пропуску на беларуска-расейскай мяжы. На гэта ён заявіў, што ня ведае пра пункты пропуску ў гэтым кантэксьце. Паводле яго, пагадненьне павінна зьняць усе пытаньні з абодвух бакоў.
Пасьля таго, як Менск увёў бязьвізавы рэжым для грамадзян больш як 80 дзяржаваў сьвету, Расея пачала пільней кантраляваць мяжу зь Беларусьсю. Расейцы не дазваляюць перасякаць граніцу на аўтатранспарце грамадзянам трэціх краін, а толькі Беларусі й Расеі.
14 лістапада губэрнатар Смаленскай вобласьці Аляксей Астроўскі на сустрэчы з расейскім прэм'ер-міністрам Дзьмітрыем Мядзьведзевым прапанаваў стварыць міжнародны пункт пропуску замежных грамадзян на мяжы зь Беларусьсю.
эўрарадыё/белта/вс