Расейка ехала ў ЭЗ празь Беларусь з пашпартам сястры
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.11.2018 18:07
Правапарушальніца ехала ў Вену, яна хацела застацца ў Эўразьвязе на пастаяннае месца жыхарства.
Беларускі пункт пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі
У ноч на 20 лістапада ў пункце пропуску «Беняконі» на мяжы зь Летувой беларускія памежнікі выявілі парушальніцу дзяржаўнай мяжы, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.
Адна з пасажырак «Опэля» падала памежнікам пашпарт грамадзянкі Расеі. Але выявілася, што дакумэнт ёй не належыць. Падчас разьбіральніцтва жанчына прызналася, што ўзяла пашпарт зводнай сястры, якая мае права на пастаяннае пражываньне ў Вене. Менавіта ў Вену ехала й правапарушальніца, якая хацела застацца ў Эўразьвязе на пастаяннае месца жыхарства.
На жанчыну пачалі адміністрацыйную справу за незаконнае перасячэньне мяжы. Яе зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Таксама на яе могуць пачаць крымінальную справу за выкарыстаньне падробленых дакумэнтаў.
эўрарадыё/вс