Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыя рыхтуе пяць мітынгаў з нагоды гадавіны Слуцкага паўстаньня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.11.2018 17:03
Менаблвыканкам дазволіў КХП БНФ правесьці 25 лістапада акцыю з нагоды 98-й гадавіны Слуцкага паўстаньня.
Сьцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык.Сьцяг Першага Слуцкага палка. Вільня, 1921. Лявон Вітан-Дубейкаўскі, невядомая, штабс-капітан Антон Борык.Photo: By невядомы - http://krutach.livejournal.com/tag/Слава+Героям[dead link], Public Domain, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=21469346

Апазыцыя рыхтуе пяць мітынгаў з нагоды гадавіны Слуцкага паўстаньня
Менскі абласны выканкам дазволіў Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ правесьці 25 лістапада акцыю з нагоды 98-й гадавіны Слуцкага паўстаньня.
Як паведаміў БелаПАН выконваючы абавязкі старшыні арганізацыі ў Беларусі Юрась Беленькі, усяго заплянавана чатыры мітынгі:
11:00-11:40 – у вёсцы Грозава;
12:00-13:00 – у вёсцы Семежава;
13:30-14:00 – у вёсцы Чырвоная Слабада (былая Вызна);
15:00-16:00 – у Слуцку.
Як паведамлялася, 24 лістапада ў Слуцку пройдзе яшчэ адна акцыя, прысьвечаная гадавіне паўстаньня. Яе арганізатарамі выступілі намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, сябра Партыі БНФ Павал Батуеў, сябра Партыі БНФ і каардынатар руху «За Свабоду» па Менскай вобласьці Віталь Амяльковіч і прадстаўнік руху салідарнасьці «Разам» Генадзь Драздоў.
Удзельнікі мерапрыемства зьбяруцца ў 11.00 каля гарадзкога стадыёну (вул. Віленская, 14), пройдуць да гарадзкога парку, у якім з 11:45 да 12:30 пройдзе мітынг.
Слуцкае паўстаньне 1920 году было спробай абароны незалежнасьці Беларусі. На працягу месяца, у лістападзе-сьнежні, ваенныя атрады, сфармаваныя на Случчыне пераважна зь мясцовых вяскоўцаў, аказвалі супраціў войскам Саветаў.

naviny.by/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт