Logo Polskiego Radia
Print

Завершана выданьне «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі»

PR dla Zagranicy
Viktar Korbut 20.11.2018 08:00
21 лістапада ў Менску прадставяць 4 тамы «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі».
Фота: gki.gov.by

Чатырохтомны «Вялікі гістарычны атлас Беларусі» прэзэнтуюць 21 лістапада ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Больш за дзесяць гадоў спатрэбілася гісторыкам і картографам, каб стварыць першае такога кшталту выданьне ў краіне. Атляс адлюстроўвае ваенна-палітычныя падзеі, адміністрацыйныя пераўтварэньні, сацыяльна-эканамічнае і культурнае жыцьцё Беларусі ад старажытнасьці да нашых дзён. Усяго ў атлясе зьмешчана больш за 400 карт.

Выкананьне картаграфічных работ і іх фінансаваньне ажыцьцявіла РУП «Белкартаграфія» Дзяржаўнага камітэта па маёмасьці.

Зьмест карт склалі матэрыялы, падрыхтаваныя вучонымі з розных інстытутаў НАН Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта, Беларускага навукова-дасьледчага цэнтра электроннай дакумэнтацыі, іншых устаноў.

Аб'ём 4-га тома атляса 272 старонкі. Яго карты даюць уяўленьне аб няпростым шляху станаўленьня беларускай дзяржаўнасьці ў ХХ стагодзьдзі.

Belta.by; Gki.gov.by/вк

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт