Logo Polskiego Radia
Print

ТБМ распрацавала канцэпцыю законапраекта аб дзяржпадтрымцы беларускай мовы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 19.11.2018 17:27
Прэзыдэнт Беларусі, згодна з дакумэнтам, мусіць дасканала валодаць беларускай мовай.
tbm-mova.by

ТБМ распрацавала канцэпцыю законапраекта аб дзяржпадтрымцы беларускай мовы
Прэзыдэнт Беларусі, згодна з дакумэнтам, мусіць дасканала валодаць беларускай мовай.
Грамадзкае аб'яднаньне „Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) распрацавала канцэпцыю законапраекта „Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь”, які скіраваны на пашырэньне й ахову функцыянальнага асяродзьдзя для зьберажэньня й забесьпячэньня пэрспэктывы разьвіцьця беларускай мовы.
Поўны тэкст дакумэнта апублікаваны на сайце ТБМ.
Згодна з канцэпцыяй законапраекта, беларуская мова зьяўляецца атрыбутам беларускай нацыянальнай адметнасьці; гарантыяй нацыянальнай тоеснасьці й фактарам яднаньня беларускага народу; нематэрыяльнай культурнай каштоўнасьцю; гарантыяй дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, яе еднасьці й непадзельнасьці.
Аўтары дакумэнта ўпэўненыя, што ў выніку „працяглай адсутнасьці дзяржаўнага сувэрэнітэту” беларуская мова вымагае „дадатковай падтрымкі ў параўнаньні з мовамі, якія належаць народам з бесьперапыннай традыцыяй нацыянальнай дзяржаўнасьці й маюць статус міжнародных”.
У дакумэнце замацаваны абавязак дзяржавы спрыяць павышэньню моўнай культуры грамадзян, ствараць умовы для захаваньня дыялектаў, помнікаў пісьменства беларускага народа, забясьпечваць фармаваньне й разьвіцьцё беларускай тэрміналёгіі для ўсіх галін навукі, сфэр дзяржаўнай дзейнасьці й гаспадаркі.
Апрача таго, на дзяржаву ўскладзена адказнасьць за падтрымку на прыярытэтнай аснове галін навукі, якія займаюцца дасьледаваньнем беларускай мовы.
Прэзыдэнт, згодна з дакумэнтам, мусіць дасканала валодаць беларускай мовай, ставіцца да яе, як да „нацыянальнай сьвятыні й дзяржаўнай каштоўнасьці”, карыстацца ёю ня менш чым рускай, а ўсе ягоныя ўказы павінны выдавацца на абедзьвюх дзяржаўных мовах.
Ён таксама мусіць арганізоўваць дзейнасьць усёй уладнай вэртыкалі на беларускай мове, асабістым прыкладам падтрымліваць і прапагандаваць беларускую мову на афіцыйных, публічных, культурніцкіх ды іншых мерапрыемствах.
Законапраект таксама ўтрымлівае нормы па забесьпячэньні дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы Нацыянальным сходам, Саветам міністраў, Нацыянальнай акадэміяй навук, а таксама шэрагам міністэрстваў.
Шэраг абавязкаў па падтрымцы й пашырэньні ўжываньня беларускай мовы ўскладзеныя на органы мясцовага кіраваньня й самакіраваньня, прадпрыемствы, установы, арганізацыі, палітычныя партыі і грамадзкія аб`яднаньні.
Кантраляваць выкананьне гэтага закона прапануецца Дэпартамэнту беларускай мовы пры прэзыдэнце, які мусіць быць адмыслова створаны для гэтай мэты.
belapan.by/racyja.com/аз

Грамадзкае аб'яднаньне „Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны” (ТБМ) распрацавала канцэпцыю законапраекта „Аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь”, які скіраваны на пашырэньне й ахову функцыянальнага асяродзьдзя для зьберажэньня й забесьпячэньня пэрспэктывы разьвіцьця беларускай мовы. Поўны тэкст дакумэнта апублікаваны на сайце ТБМ.

Згодна з канцэпцыяй законапраекта, беларуская мова зьяўляецца атрыбутам беларускай нацыянальнай адметнасьці; гарантыяй нацыянальнай тоеснасьці й фактарам яднаньня беларускага народу; нематэрыяльнай культурнай каштоўнасьцю; гарантыяй дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі, яе еднасьці й непадзельнасьці.

Аўтары дакумэнта ўпэўненыя, што ў выніку „працяглай адсутнасьці дзяржаўнага сувэрэнітэту” беларуская мова вымагае „дадатковай падтрымкі ў параўнаньні з мовамі, якія належаць народам зь бесьперапыннай традыцыяй нацыянальнай дзяржаўнасьці й маюць статус міжнародных”.

У дакумэнце замацаваны абавязак дзяржавы спрыяць павышэньню моўнай культуры грамадзян, ствараць умовы для захаваньня дыялектаў, помнікаў пісьменства беларускага народа, забясьпечваць фармаваньне й разьвіцьцё беларускай тэрміналёгіі для ўсіх галін навукі, сфэр дзяржаўнай дзейнасьці й гаспадаркі.

Апрача таго, на дзяржаву ўскладзена адказнасьць за падтрымку на прыярытэтнай аснове галін навукі, якія займаюцца дасьледаваньнем беларускай мовы.
Прэзыдэнт, згодна з дакумэнтам, мусіць дасканала валодаць беларускай мовай, ставіцца да яе, як да „нацыянальнай сьвятыні й дзяржаўнай каштоўнасьці”, карыстацца ёю ня менш чым рускай, а ўсе ягоныя ўказы павінны выдавацца на абедзьвюх дзяржаўных мовах.

Ён таксама мусіць арганізоўваць дзейнасьць усёй уладнай вэртыкалі на беларускай мове, асабістым прыкладам падтрымліваць і прапагандаваць беларускую мову на афіцыйных, публічных, культурніцкіх ды іншых мерапрыемствах.
Законапраект таксама ўтрымлівае нормы па забесьпячэньні дзяржаўнай падтрымкі беларускай мовы Нацыянальным сходам, Саветам міністраў, Нацыянальнай акадэміяй навук, а таксама шэрагам міністэрстваў.

Шэраг абавязкаў па падтрымцы й пашырэньні ўжываньня беларускай мовы ўскладзеныя на органы мясцовага кіраваньня й самакіраваньня, прадпрыемствы, установы, арганізацыі, палітычныя партыі і грамадзкія аб`яднаньні.
Кантраляваць выкананьне гэтага закона прапануецца Дэпартамэнту беларускай мовы пры прэзыдэнце, які мусіць быць адмыслова створаны для гэтай мэты.

belapan.by/racyja.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт