Аліеў падзякаваў Беларусі за пазыцыю па пытаньні канфлікту ў Нагорным Карабаху
Аб гэтым ён заявіў па выніках перагавораў з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Менску.
Прэзыдэнт Азербайджана Ільхам Аліеў удзячны Беларусі за пазыцыю па пытаньні ўрэгуляваньня канфлікту ў Нагорным Карабаху. Аб гэтым ён заявіў сёньня журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Менску.
„Я хацеў бы выказаць удзячнасьць ад сябе й азэрбайджанскага народа за пазыцыю Беларусі па пытаньні ўрэгуляваньня нагорна-карабахскага канфлікту Мы ўдзячны(…) Беларусі за такую аб'ектыўную пазыцыю па пытаньні, які вельмі важны й для нас, і для ўсяго рэгіёна” - сказаў Ільхам Аліеў.
Сваю пазыцыю прэзыдэнты Беларусі й Азэрбайджана адлюстравалі ў падпісанай па выніках перагавораў сумеснай заяве. У дакумэнце гаворыцца, што „бакі, спасылаючыся на намаганьні, якія прадаўжаюцца ў рамках АБСЭ, а таксама на дзейнасьць Менскай групы, накіраваныя на мірнае вырашэньне нагорна-карабахскага канфлікту, падкрэсьліваюць неабходнасьць актывізацыі далейшых крокаў у гэтым напрамку”.
Ільхам Аліеў і Аляксандр Лукашэнка ў сумеснай заяве таксама падкрэсьлілі важнасьць хутчэйшага мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі й нормамі міжнароднага права, перш за ўсё сувэрэннай роўнасьці дзяржаў, непарушнасьці граніц, тэрытарыяльнай цэласнасьці, а таксама адпаведных рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН і рашэньняў АБСЭ.
belta.by/аз
Прэзыдэнт Азэрбайджана Ільхам Аліеў удзячны Беларусі за пазыцыю па пытаньні ўрэгуляваньня канфлікту ў Нагорным Карабаху. Аб гэтым ён заявіў сёньня журналістам па выніках перагавораў з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам у Менску.
„Я хацеў бы выказаць удзячнасьць ад сябе й азэрбайджанскага народа за пазыцыю Беларусі па пытаньні ўрэгуляваньня нагорна-карабахскага канфлікту(…) Мы ўдзячны Беларусі за такую аб'ектыўную пазыцыю па пытаньні, які вельмі важны й для нас, і для ўсяго рэгіёна” - сказаў Ільхам Аліеў.
Сваю пазыцыю прэзыдэнты Беларусі й Азэрбайджана адлюстравалі ў падпісанай па выніках перагавораў сумеснай заяве. У дакумэнце гаворыцца, што „бакі, спасылаючыся на намаганьні, якія прадаўжаюцца ў рамках АБСЭ, а таксама на дзейнасьць Менскай групы, накіраваныя на мірнае вырашэньне нагорна-карабахскага канфлікту, падкрэсьліваюць неабходнасьць актывізацыі далейшых крокаў у гэтым напрамку”.
Ільхам Аліеў і Аляксандaр Лукашэнка ў сумеснай заяве таксама падкрэсьлілі важнасьць хутчэйшага мірнага ўрэгуляваньня канфлікту ў адпаведнасьці з агульнапрызнанымі прынцыпамі й нормамі міжнароднага права, перш за ўсё сувэрэннай роўнасьці дзяржаў, непарушнасьці граніц, тэрытарыяльнай цэласнасьці, а таксама адпаведных рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН і рашэньняў АБСЭ.
belta.by/аз