Улады Сьветлагорска забараняюць пікеты супраць шкоднай вытворчасьці
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
19.11.2018 09:47
Улада правакуе людзей на супраціў і штрафы праз суды, не дазваляючы ім масавыя мерапрыемствы ў адзіным дазволеным месцы - праваабаронца.
pixabay.com/Public Domain CC0
Улады Сьветлагорска забараняюць пікеты супраць шкоднай вытворчасьці
У Сьветлагорску паміж мясцовымі актывістамі і ўладамі – супрацьстаяньне. Прычынай гэтаму стала забарона ўладамі агучваць публічныя выказваньні супраць завода беленай цэлюлёзы.
Улада правакуе людзей на супраціў і штрафы праз суды, не дазваляючы ім масавыя мерапрыемствы ў адзіным дазволеным месцы – стадыёне ля спартовай школы за двухмэтровым плотам, кажа сябра Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алена Масьлюкова.
«10 заяў пададзена й ніводная зь іх не задаволеная. Мы вырашылі, што з уладамі трэба размаўляць праз суд», – сказала Масьлюкова, падкрэсьліўшы, што суд аднак прымае бок гарадзкіх улад і скарг не задавольвае.
Паводле Алены Масьлюковай, адмовіліся ўлады і ад прапановы пашырыць месцы масавых мерапрыемстваў.

паводле радыё рацыя/вс