Logo Polskiego Radia
Print

У выніку пажару дому загінулі чатыры асобы

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 18.11.2018 09:13
У дзень перад пажарам у гаспадароў былі госьці, выпівалі.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

Ноччу з 17-га на 18-га лістапада служба МНС атрымала паведамленьне ад жыхара вёскі Верцялішкі. Мужчына прачнуўся ад трэску палаючага даху. Калі прыбылі першыя падразьдзяленьні МНС, драўляны дом гарэў адкрытым агнём.

Вядома, што ў доме жыла пара пэнсіянэраў з 41-гадовым сынам. У дзень перад пажарам у іх былі госьці, выпівалі. Вечарам частка гасьцей разышлася, а трое засталіся начаваць. Падчас гашэньня пажару былі выяўленыя целы чатырох чалавек – гаспадара, яго жонкі і дзьвюх жанчын 1982 і 1985 гг.н. Сын гаспадароў і адзін госьць здолелі пакінуць палаючы дом. Першага з апёкамі твару, шыі і рук даставілі ў гарадзенскі шпіталь.

Спэцыялісты сьледчага камітэту і судмэдэкспэрты высьвятляюць падрабязнасьці здарэньня. Самая верагодная прычына пажару – неасьцярожнае абыходжаньне з агнём падчас курэньня.

МНС/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт