Logo Polskiego Radia
Print

Словы Лукашэнкі справакавалі скандал у АДКБ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.11.2018 12:06
Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Армэніі Нікол Пашынян запатрабуе тлумачэньняў ад Аляксандра Лукашэнкі.
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Словы Лукашэнкі справакавалі скандал у АДКБ
Выконваючы абавязкі прэм'ер-міністра Армэніі Нікол Пашынян запатрабуе тлумачэньняў ад Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з абмеркаваньнем сытуацыі ў АДКБ з краінай, якая не зьяўляецца чальцом гэтай арганізацыі – Азэрбайджанам.
Як паведамляе News.am, 16 лістапада ў гутарцы з журналістамі Нікол Пашынян заявіў: «Гэта прыкладна тое ж самае, як калі б, напрыклад, я запрасіў якога-небудзь замежнага амбасадара краіны, якая не зьяўляецца членам АДКБ, і распавёў яму пра паседжаньне, якое прайшло ў фармаце зачыненых дзьвярэй. Я зьдзіўлены тым, што чалавек, які займае статус кіраўніка дзяржавы на працягу 30 гадоў, мог дазволіць сабе падобны крок. І я, вядома, павінен запатрабаваць тлумачэньняў ад прэзыдэнта Беларусі і ня толькі ад прэзыдэнта Беларусі».
Пашынян таксама мае намер патрабаваць тлумачэнняў ад прэзыдэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева, які пасьля паседжаньня саміту АДКБ заявіў аб тым, што на пасаду генэральнага сакратара арганізацыі будзе прызначаны прадстаўнік Беларусі.
«Ніхто ня меў права выступаць з падобнай заявай, таму што рашэньні ў АДКБ прымаюцца пры кансэнсусе, а мы дакладна выказалі нашу пазыцыю. Думаю, вельмі важна, каб у рамках АДКБ мы мелі вельмі выразныя размовы з партнэрамі, каб для кожнага было ясна, якія яго абавязацельствы ў адносінах да астатніх і наогул якія абавязацельствы краін-удзельніц па адносінах да арганізацыі і іншых краін-удзельніц», – сказаў в. а. прэмʼер-міністра Армэніі.
Пашынян таксама паведаміў, што ў ходзе тэлефоннай размовы 16 лістапада з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным яны таксама абмеркавалі гэтае пытаньне.
Як паведамляў БелаПАН, вынікі саміту АДКБ, які прайшоў 8 лістапада ў Астане, абмяркоўваліся 12 лістапада на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з паслом Азэрбайджана Латыф Гандзілавым.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт