Беларускі банк адключылі ад SWIFT
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
15.11.2018 16:23
Гэта пакараньне за супрацоўніцтва з Іранам у рамках амэрыканскіх санкцый супраць Тэгерана
wikipedia
Банк «Гандлёвы капітал», заснаваны заснаваны ў 2008 годзе, паведаміў, што па рашэньні кампаніі «Свіфт» БІК-адрас банка дэзактываваны 12 лістапада.
Кампанія «Свіфт» патлумачыла свой крок тым, што прыпыняецца доступ асобных іранскіх банкаў да сыстэмы абмену паведамленьнямі, каб падтрымаць устойлівасьць і цэласнасьць глябальнай фінансавай сыстэмы. Асноўным акцыянэрам банка «Гандлёвы капітал» зьяўляецца менавіта іранскі банк «Тэджарат». Яго доля ў беларускім банку складае 99,89%.
5 лістапада 2018 года ўступіла ў сілу другая частка санкцый ЗША ў дачыненьні да Ірана. Яна закранае энэргетычную галіну Ірана, зьдзелкі, зьвязаныя з нафтай, а таксама трансакцыі Цэнтральнага банка Ірана, суднаходзтва і суднабудаваньне.
У Беларускім міжбанкаўскім разьліковым цэнтры пацьвердзілі, што банк «Гандлёвы капітал» адключаны ад «Свіфта».
Паводле Белрынак/Наша Ніва/юл