Беларусь прапануе Іркуцку новыя пэрспэктыўныя праекты
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        15.11.2018 15:05
                    
                                 
                
                
                    Такую прапанову агучыў беларускі кіраўнік на сустрэчы з губэрнатарам гэтага расейскага рэгіёна.
                
                
                    
                        
Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Сёньня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губэрнатарам іркуцкай вобласьці Сяргеем Леўчанкам. Беларускі кіраўнік заявіў, што за апошнія гады паміж Беларусьсю ды Іркуцкам значна вырас узаемны гандаль і запрапанаваў нарошчваць супрацоўніцтва.
У студзені-жніўні 2018 года таваразварот Беларусі з Іркуцкай вобласьцю склаў больш за 67 мільёнаў даляраў, што 33% больш чым у мінулым годзе. Пры гэтым экспарт павялічыўся ў 2,2 разы, склаўшы амаль 38 мільёнаў даляраў.
Афіцыйны Менск бачыць пэрспэктывы ў нарошчваньні супрацоўніцтва з Іркуцкай вобласьцю ў прамысловасьці ды сельскай гаспадарцы. Гэта жывёлагадоўльля, расьлінаводзтва, укараненьне перадавых тэхналёгій. У індустрыі беларускі бок разьлічвае на супрацу з Іркуцкім авіярамонтным заводам.
Мы заўсёды гатовыя дзяліцца ўсім тым, што ў нас ёсьць«, – падкрэсьліў Лукашэнка.
Паводле Белта/юл